“Слава Нацыі, браты! Не зламаюць нас менты!”

“Слава Нацыі, браты! Не зламаюць нас менты!”

Сёньня ранкам у Менску, на пераскрыжаваньні вуліцы Бабруйскай і прашпекта Незалежнасьці, маладафронтаўцы вывесілі расьцяжку у падтрымку палітвязьня Сяргея Каваленкі. Расьцяжка зьмяшчала цытату , якую Каваленка казаў пад час “суду”: “Слава нацыі, браты! Не зламаюць нас менты!”.

“Сёньняшні рэжым фактычна забівае Каваленку ў турме за яго мужнасьць, прынцыповасьць, адданасьць Беларусі. Інфармаваньне грамадзтва і маральная падтрымка – вось той мінімум, які мы можам робіць для палітзьняволеных. Шэраг акцый у падтрымку Каваленкі ды іншых палітвязьняў будзе працягвацца,” —каментуе адзін з маладафронтаўцаў”

Нагадаем, што 24 лютага суд Першамайскага раёна Віцебска вынес Сяргею Каваленку прысуд: 2 гады і адзін месяц пазбаўленьня волі.

Падзяліцца:

Каментары