Слонімскія сьвятары прапануюць пераплавіць помнікі Леніну і Дзяржынскаму

Слонімскія сьвятары прапануюць пераплавіць помнікі Леніну і Дзяржынскаму

Праваслаўны сьвятар айцец Аляксандар зьвярнуўся да ўладаў з просьбай прыбраць у горадзе і раёне помнікі Леніну і Дзяржынскаму.

Падчас правядзеньня міжканфэсійнага «круглага стала» у Слонімскім райвыканкаме старшыня выканкама Іосіф Паўлюкевіч зьвярнуўся да сьвятароў з просьбай, каб шэсьце і сходы побач з храмамі не насілі ніякіх палітычных інтрыгаў. Сьвятары ў сваю чаргу папрасілі папрыбіраць у горадзе і раёне помнікі Леніну і Дзяржынскаму, якіх налічваецца аж пяць.

Старшыня Слонімскага райвыканкама Іосіф Паўлюкевіч, паводле слонімскага тэлебачаньня, зьвяртаючыся на сьвятароў зазначыў, што падчас правядзеньня рэлігійных мерапрыемстваў у горадзе пачалі зьяўляцца людзі, якія спрабуюць уцягнуць людзей у палітычныя гульні.

У сваю чаргу праваслаўны сьвятар айцец Аляксандар зьвярнуўся да ўладаў з просьбай прыбраць у горадзе і раёне помнікі Леніну і Дзяржынскаму:

«Людзі мы адукаваныя, гісторыю ўжо даўно пераглядзелі і пераасэнсавалі. Навошта нам помнікі Леніну і Дзяржынскаму, калі ўжо ўсім вядома, што яны каты? Можа, трэба іх прыбраць і паставіць на гэтым месцы каго-небудзь больш вартага».

Айцец Аляксандар прапанаваў пераплавіць помнікі і накіраваць мэталь на больш вартыя рэчы.

http://www.svaboda.org

Падзяліцца:

Каментары