Смерць Леппэра. Адкуль яны ведалі?

Смерць Леппэра. Адкуль яны ведалі?

13 жніўня сябры лукашэнкаўскага Саюза палякаў на Беларусі пікетавалі Генеральнае Консульства Польшчы ў Гродне. Яны патрабавалі аб’ектыўнага расследавання смерці польскага палітыка Анджэя Леппэра.

Цікава нават не тое, што гэта адбывалася ў суботу, калі консульства не працуе і нават не тое, што транспарант на польскай мове быў з стылістычнай памылкай і не тое, што журналістаў дзяржСМІ было ці не больш чым удзельнікаў пікета…

Цікава іншае.

Заяўка на правядзенне пікета падаецца за 15 дзён да запланаванай акцыі. Такім чынам, у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь яна была павінна быць пададзена не раней чым 29 ліпеня (гэта пятніца).

Тым часам сам Анджэй Леппэр быў знойдзены павешаным 5 жніўня. Мяне цікавіць адкуль гарачыя прыхільнікі Аляксандра Рыгоравіча ўжо 29 ліпеня ведалі, што следства па справе ягонай смерці будзе весціся неаб’ектыўна? :)))

Анжэй Пачобут
http://poczobut.livejournal.com/

Падзяліцца:

Каментары