Спачуваньні Нарвэгіі ў сувязі з выбухам

Спачуваньні Нарвэгіі ў сувязі з выбухам

“Малады Фронт” выказвае спачуваньні з нагоды тэрарыстычнага акту ў Осла.

Беларуская моладзь выказвае шчырыя спачуваньні нарвэжскаму народу, сем’ям загінулых і пацярпелых ад крывавых падзеяў 22 ліпеня. “Малады Фронт” выказвае словы падтрымкі і сваім нарвэжскім партнэрам — Моладзі хрысьціянскіх дэмакратаў Нарвэгіі, якія мусяць у гэты складаны час быць побач са сваім народам.


Мы шакаваныя, што ў сталіцы спакойнай эўрапейскай краіны адбываецца тэрарыстычны акт. Моцна абурае, што ў той жа дзень ахвяраю тэрарыстаў сталася удзельнікі летняга лагеру.

Паводле апошніх дадзеных, падчас трагічных падзеяў загінуў 91 чалавек, 84 зь іх — моладзь, якая адпачывала на выспе Утоя.

Лічым тэракт 22 ліпеня самым крывавым нападам на Нарвегію пасьля падзеяў Другой сусьветнай вайны. Спадзяемся, вінаватых у выкананьні й падрыхтоўцы нападу чакае спаравядлівае пакараньне.

Малады Фронт, 23 ліпеня 

22 ліпеня ў Осла, сталіцы Нарвэгіі, прагучаў моцны выбух. Некалькі чалавек параненыя. Ня менш як 10 чалавек забітыя. Выбух адбыўся побліз будынку ўрада, дзе разьмешчаны офіс прэм’ер-міністра Нарвэгіі Енса Столтэнберга.

Праз нядоўгі час пасьля выбуху ў летнім лагеры кіруючай Працоўнай партыі на выспе Утойя невядомы ў паліцэйскай форме распачаў страляніну. Мужчына прыбыў на выспу нібыта для праверкі ў сувязі з выбухам у сталіцы. Прэм’ер-міністр Нарвегіі мусіў прыехаць на востраў у летнік, каб выступіць перад яго ўдзельнікамі. Паліцыя не выключае, што менавіта Енс Столтэнбер быў галоўнай мэтаю арганіазатараў выбуху й стрэляніны.

Нарвегія — адна з найбагацейшых і самых дэмакратычных краінаў сьвету, апошнія дзесяцігодзьдзі займала вядучую ролю ў змаганьні супраць ісламскага фундамэнталізму ў Эўропе й рэпрэсіўных рэжымаў ва ўсім свеце.

Падзяліцца:

Каментары