Спэцназ штурмуе дом Кастуся Жукоўскага (відэа)

Спэцназ штурмуе дом Кастуся Жукоўскага (відэа)

Супрацоўнікі МУС у вайсковай форме з шчытамі й дубінамі акружылі дом Кастуся Жукоўскага, двор каторага упрыгожаны нацыянальнымі сымбалямі. Такія вучэньні праводзяць у Гомелі.

Грамадзкі актывіст з Гомелю Кастусь Жукоўскі лічыць, што такімі вучэньнямі камандаваньне стварае ў супрацоўнікаў МУС адпаведны вобраз ворага — бел-чырвона-белы сьцяг і нацыянальны герб Пагоня.

На відэа бачны нацыянальны беларускі сьцяг і пагоня ў двары Кастуся Жукоўскага. Спэцназаўцы амаль што акружаюць дом — нібыта рыхтуюцца на штурм. І па меры гатоўнасьці крыкам, верагодна, дакладаюць аб тым, што занялі пазыцыю.

“Сабак трэніруюць на пошук наркотыкаў, а гэтых такім чынам трэніруюць бачыць варожае ў нацыянальных сымбалях,” — камэнтуе Кастусь Жукоўскі.

Падзяліцца:

Каментары