Справа Бяляцкага не навучыла палякаў

Справа Бяляцкага не навучыла палякаў

Польскі судзьдзя зьбіраецца выехаць у Беларусь, каб атрымаць ад Пракуратуры РБ зацьвярджэньне фальшывых сьведчаньняў супраць Жукаўца.

У справе Жукаўца, каторая зараз у знаходзіцца ў судзе, у якасьці дакумантаў ды доказаў знаходзяцца толькі фальшыўкі, якія перадаў у польшчу беларускі бок. Па гэтых паперках было немагчыма судзіць Жукаўца. Калі іх перакладалі ў Беластоку на польскую мову, іх фальсіфікавалі, каб зрабіць Жукаўца вінаватым.

Зараз, каб замацаваць гэтыя паперкі, судзьдзя зьбіраецца паехаць у Беларусь, і дамагчыся, каб пракуратура РБ дапытала сьведкаў. Вядома, гэтыя сьведкі скажуць тое, што трэба беларускаму рэжыму, каб асудзіць Жукаўца. “Як у Беларусі працуюць міліцыя, пракуратура мы ведаем,” — кажа Андрэй Жукавец.

Для выязду польскага судзьдзі ў Беларусь была патрэбна згода міністэрства юстыцыі. 18 кастрычніка стала вядома, што згоду далі. Яе павінен быў даць асабіста Міністр юстыцыі, але ў міністэрстве адмаўляюцца адказаць, хто падпісаў дазвол на выезд судзьдзі ў Беларусь. “Магчыма, падпісаў нейкі клерк, а гэта парушэньне закона,” — кажа Андрэй Жукавец.

Малады Фронт зьвяртаецца да міжнароднай супольнасьці й польскіх уладаў з просьбаю выступіць у абарону Андрэя Жукаўца.

Як вядома, праваабаронца Алесь Бяляцкі цяпер знаходзіцца ў беларускай турме, бо праваабарончыя банкаўскія рахункі Летува выдала беларускім спэцслужбам. На жаль, справа Бяляцкага не чаму не навучыла польскія й эўрапейскія ўлады.

Падзяліцца:

Каментары