Спыніць вайну! Затрыманьні ля расейскай амабсады ў Менску

Спыніць вайну! Затрыманьні ля расейскай амабсады ў Менску

Акцыя салідарнасці з Украінай каля расійскага пасольства ў Мінску скончылася масавымі затрыманнямі. У аўтазак трапіў 21 удзельнік акцыі. Затрыманых даставілі ў Цэнтральны РУУС Мінска. Сярод затрыманых былі Зміцер Дашкевіч, Раман Пратасевіч, Марыя Трафімава. Марыяна Цітова, Наталля Рак, Станіслаў Пачнель, Зміцер Прэдка, Людміла Каравянская, Генадзь Луцэнка, Ігар Сергіевіч.

На Змітра Дашкевіча і Яўгена Ціханава ў РУУС склалі пратаколы.

Як стала вядома, затрыманы таксама аташэ расійскага пасольства Аляксандр Пчалінцаў. Яго, як і астатніх, не адразу адпусцілі, — мабыць, пры ім няма дакументаў.

Акцыя прайшла з ініцыятывы Маладога фронту. Яе ўдзельнікі пратэставалі супраць расійскай агрэсіі ва Украіне.

За паўгадзіны да гэтых падзей каля пасольства РФ у Мінску затрымалі дзясятак журналістаў. Пазней іх вызвалілі. Адпаведна, фотаздымкаў з мерапрыемства на дадзены момант няма.

У гэты ж дзень у Менску на камароўцы аўбыўся пікет, дзе, апроч іншых, быў узняты лозунг «Расея — гэта вайна».

Тэкст паводле Нашай Нівы
Здымак зь антырасейскай акцыі МФ 2008 г. «Не — саюзу! Не — акупацыі!»

Падзяліцца:

Каментары