Электронны зварот у падтрымку палітвязьняў Зьмітра Бандэрэнкі, Мікіты Ліхавіда, Зьмітра Дашкевіча на старонцы Фэйзбук ужо падтрымала больш 70 чалавек. Сярод іх Уладзімер Някляеў, Андрэй Хадановіч, Лявон Вольскі, Аляксандр Памідораў ды іншыя вядомыя культурныя ды грамадзкія дзеячы сучаснай Беларусі.
Падпісацца пад электронным зваротам вы можаце таксама на нашым сайце ў камэнтарох (прэмадэрацыі няма).Шаноўныя суайчыньнікі!
Мы, падпісаныя ніжэй, просім вас не застацца абыякавымі да лёсу палітычных зьняволеных у нашай краіне. Адзін зь іх — Зьміцер Бандарэнка.
Зьмітра чакае найскладаная апэрацыя на пазванку, пасьля каторай патрабуецца доўгатэрміновая рэабілітацыя, але ўлады вырашылі катаваць бездапаможнага чалавека і абмежавалі час аднаўленьня толькі двума тыднямі, чым практычна падпісалі “вязьню сумленьня” чарговы прыгавор — інваліднасьць.
Нам жа з вамі прапануюць моўчкі ўдзельнічаць у гэтым спэктаклі бесчалавечнасьці, катаваньняў і жорсткасьці.
Мы яшчэ раз зьвяртаемся да сусьветнай супольнасьці й, у першую чаргу, да вас, шаноўныя Беларусы:
Зробім усё магчымае, каб Зьмітру Бандарэнку аказалі кваліфікаваную дапамогу й дапамогу падчас рэабілітацыі. Яшчэ раз заклікаем да справядлівасьці ўладаў і чыноўнікаў на сваіх пасадах — у рэшце рэшт, ад іх патрабуецца адно толькі выконваць законы й не замінаць працаваць высокапрафэсійнаму мэдыцынскаму складу Мінскай гарадской клінічнай бальніцы нумар 5.
Таксама мы патрабуем спыніць ціск і правакацыі на Мікіту Ліхавіда й Зьмітра Дашкевіча, жыцьцё й здароўе каторых з-за свавольнасьці адміністрацыяў калёніяў знаходзіцца пад пагрозаю.
Зьміцер Бандарэнка, Зьміцер Дашкевіч і Мікіта Ліхавід прызнаны міжнароднымі праваабарончымі арганізацыямі “вязьнямі сумленьня”, то бок незаконна асуджанымі па палітычным матывам.
Прыкладзем усе магчымыя высілкі, каб ня даць рэжыму пакалечыць на нашых вачах невінаватых людзей!
Пакінь у камэнтары свой подпіс у абарону палітвязьняў! Будзь салідарны!
Раман (Jul 30, 2011:23:53)
Раман Васільеў, Жодзіна
Masha (Jul 31, 2011:00:46)
Марыя Квіцінская
Марына (Jul 31, 2011:01:04)
Марына Драбышэўская, Гомель
tim__1 (Jul 31, 2011:01:15)
Вадзiм Доста
Сяржук Саладухін (Jul 31, 2011:01:22)
Сяржук Саладухін, Гомель
Таня (Jul 31, 2011:10:36)
Таццяна Шапуцька, Менск
Юльян (Jul 31, 2011:10:48)
Юльян Місюкевіч, Ліда
Андрусь (Jul 31, 2011:11:08)
Андрусь Цянюта, Гомель
Bullterrier (Jul 31, 2011:12:29)
Кацярына Галіцкая, Менск
Маша (Jul 31, 2011:12:34)
Кучумава Марыя, Гародня
Mauluda (Jul 31, 2011:17:18)
Маўлюда Атакулава, Жыткавічы
Евгений (Jul 31, 2011:17:49)
Макута Евгений, свободный белорус
Гануля (Jul 31, 2011:18:56)
Шаруба Ганна Мікалаеўна, горад Менск