СПЫНІМ РАСЕЙСКІ ШАВІНІЗМ!

СПЫНІМ РАСЕЙСКІ ШАВІНІЗМ!

Малады Фронт заклікае ўсіх неябыякавых людзей выйсці на акцыю салідарнасці з Украінаю!

У нядзелю, 2 сакавіка а 14 гадзіне, каля амбасады Расеі ў Меснку (вул. Нававіленская, 1а) адбудзецца акцыя супраць расейскай інтэрвенцыі на тэрыторыю Ўкраіны. Заклікаем прыходзіць на акцыю з уласнымі плакатамі, каб кожны жадаючы мог данесці свой пасыл Расейскай Федэрацыі. На акцыі плануецца таксама перадаць у амбасаду Расеі зварот супраць расейскай акупацыі Крыма.

Будзьма салідарны ў гэтыя лёсавызначальныя дні з народам Украіны!

Спынім разам імперскі шавінізм Крамля!

Прэс-служба Маладога Фронту

Падзяліцца:

Каментары

  1. M. Č. (Mar 02, 2014:12:10)Адказаць

    Савецкі Саюз у свой час разваліўся, дзякуй Богу, без вайны.
    Вайна супраць Грузіі стала прэцэдэнтам. Цяпер у Крыме спроба “перадзелу” паўтарылася. Значыць, гэта ўжо свядомая палітыка. Гэтая палітыка можа прывесці да чарговага перадзелу постсавецкай тэрыторыі. З гэтага трэба рабіць высновы.
    У Беларусі кіраўнікам альтэрнатыўных цяперашняму рэжыму палітычных сіл трэба тэрмінова сабрацца і абвесціць пра пра законнае права Беларусі на Смаленск і заходнюю Смаленшчыну. Гэта стане найлепшым тэстам на вернасць беларускім нацыянальным інтарэсам, а таксама самым адэкватным адказам на імпэрскія амбіцыі Расеі ў адносінах да Украіны.