Малады Фронт гэта
ФОТА
АРХІЎ
ГУМАР
ВЫДАНЬНІ МАЛАДОГА ФРОНТУ
ЛЮСТЭРКІ САЙТУ

Лічыльнікі

Каталог TUT.BY
Rating All.BY

На галоўную
БЕЛ-ЧЫРВОНА-БЕЛЫ СЬЦЯГ ПА-НАД САЛІГОРСКІМ ГАРВЫКАНКАМАМ

Ужо трэці бел-чырвона-белы сьцяг за гэты тыдзень вывешаны маладафронтаўцамі ў Салігорску. Мінулы раз нацыянальнае палотнішча ўзьнялі на пяціпавярхоўцы ля крамы "Цэнтральны", да гэтага - на галоўнай плошчы горада, ля помніка Леніну.

Цяпер сьцяг зьявіўся на будынку салігорскага гарвыканкама.

Сьцяг быў вывешаны ўначы на даху гарвыканкама Салігорска каля афіцыйных "дзяржсымбаляў". На гэтым мейсцы бел-чырвона-белы знаходзіўся да восьмай гадзіны раніцы (на дадзены момант дакладна невядома, ці зьнялі яго). Пасьля зьяўленьня нацыянальнага сьцягу некалькі дзён таму ля помніка Леніну, міліцыянты абрэзалі вяроўку на флагштоку, што не спыніла патрыётаў.

"Хваля пратэсту на Беларусі расьце. Салігорск толькі адзін з прыкладаў. Па горадзе ходзяць розныя чуткі. Людзі ўжо даўно заўважылі, што амаль штодня адбываюцца нейкія акцыі: запальваюць сьвечы, зьяўляюцца расьцяжкі, сьцягі, людзі выходзяць на плошчу, распаўсюджваюцца ўлёткі ды незалежная прэса, дасылаюцца скаргі - лісты ў дзярж.арганізацыі.

Зьдзіўляе толькі ўпартасьць нашых уладаў, якія, ці то па глупству, ці то ад страху, не жадаюць разумець, што аніякімі штрафамі, аніякімі арыштамі хвалю народнага, асабліва моладзевага, пратэсту спыніць немагчыма."
- кажа адзін з маладафронтаўцаў.







[21 чэрвеня 2006]
Прэс-служба салігорскага "Маладога Фронту"