Малады Фронт гэта
ФОТА
АРХІЎ
ГУМАР
ВЫДАНЬНІ МАЛАДОГА ФРОНТУ

Лічыльнікі NP.BY - Новы портал
Каталог TUT.BY
Rating All.BY

Сябры
Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя
Жодзінскі Малады Фронт
Салігорскі Малады Фронт
МІЛІНКЕВІЧ Аляксандр. Адзіны
Павал Севярынец - пэрсанальны сайт
Зянон Пазьняк
ГАЗЭТА
Васiль Быкаў. 1924 - 22.VI.2003
АБ'ЯДНАНАЯ ГРАМАДЗЯНСКАЯ ПАРТЫЯ
Мультфильмы о Лукашенко и не только...
Національний Альянс
ZaSvobodu.org -  Вопыт барацьбы з
дыктатурай бяз ужываньня сілы.
Усе спасылкі


Наш банэр
Малады Фронт - Нацыянальная ідэя, Хрысьціянскія прынцыпы
НАВІНЫ БЕЛАРУСІ І СЬВЕТУ
ЛІДЭР САЛІГОРСКІХ МАЛАДАФРОНТАЎЦАЎ ЗАТРЫМАНЫ

Салігорская моладзь працягвае распаўсюд інфармацыі пра галадоўку, якую абвясьціў жыхар горада Валер Бараноўскі. Аднак міліцыя адмоўна ставіцца да інфармацыйных улётак. Ёсць першыя вынікі такога стаўлення: сёння быў затрыманы актывіст "Маладога Фронта" пятнаццацігадовы Іван Шыла.

Супрацоўнікі міліцыі вельмі некарэктна паставіліся да Івана:яго абражалі,запугвалі. У пастарунку супраць яго ўжывалі сілу.

[1 верасьня 2006]

Прэс-служба салігорскага Маладога Фронту
МАЦІ МАЛАДАФРОНТАЎЦАЎ АДКАЗВАЮЦЬ СЕМЕНЮКУ І РАДЗЬКУ

В.Радзько ці С.Семянюк закранаюць Праграму К.Каліноўскага і дзейнасьць Грамадзкага камітэту абароны рэпрэсаваных. Хай бы яны паглядзелі нам, маці, у вочы і спыталі, ці хочам мы сваіх сыноў аддаваць у турму, як «партнэрцаў», ці на «хімію»?

Яны ведаюць, колькі нам, матулям, бабулям гіпэртаніяў і стэнакардыяў каштуюць гэтыя крымінальныя справы? Ці хочам мы нашых дарагіх, разумных, таленавітых, натхнёных хлопчыкаў і дзяўчат аддаваць у жэрла гэтай ненасытнай рэпрэсіўнай машыны, заведзенай яшчэ са сталінскіх часоў? Ці можам мы з гэтым зьмірыцца?

Маці маладафронтаўцаў

[31 жніўня 2006]

Прэс-служба Маладога Фронту
У ЯКОЙ КРАІНЕ МЫ ЖЫВЕМ?

Хачу распавесьці пра свае ўражаньні ад канцэрту "За Свабоду" 25 жніўня. "Сьвята як сьвята: цыгарэты, піва..." Колькі ні прасілі арганізатары аб неўжываньні алькаголю — усё роўна сустракаліся купкі маладзёнаў зь півам у руках.

Прасілі, каб не ўздымалі Сьцягоў, але мы вырашылі пад канец канцэрту на выступе N.R.M. падняць... і паднялі. Да нас адразу падляцелі "дружыньнікі" з "Моладзі БНФ" і папрасілі іх прыбраць, матывуючы тым, што арганізатары будуць за тое пакараныя, як на Чарнобыльскім Шляху 2006.

Глеб, Салігорск

[31 жніўня 2006]

Паводле Нашай Нівы
СВАБОДУ ПАЛІТВЯЗЬНЯМ!

Пад такою назваю беларуская дэяспара правяла кампанію ў абарону актывістаў Маладога Фронту.

Згуртаваньне беларускай моладзі ў Амэрыцы й Беларуска-амэрыканскае задзіночаньне прынялі зварот з асуджэньнем крымінальных справаў распачатых на Малады Фронт і патрабаваньнем вызваліць незаконна асуджаных лідэраў МФ - Паўла Севярынца й Артура Фінькевіча. Свае подпісы пад зваротам паставілі лідэры беларускага руху Зянон Пазьняк, Сяргей Навумчым, Івонка Сурвіла й іншыя вядомыя дзеячы.

Як зазначыў каардынатар акцы, лідэр Згуртаваньня беларускай моладзі ў Амэрыцы, Чыж Андрэй, мерапрыемства мела на мэце падтрымаць маральна й духова маладафронтаўцаў, што незаконна асуджаныя беларускім рэжымам і тых актывістаў арганізацыі, каторыя знаходзяцца пад крымінальным перасьледам.

[ 31 жніўня 2006]

Прэс-служба Маладога Фронту
ПАДАРУЙ КНІГІ ДЗІЦЯЧАМУ ДОМУ!

Салігорскі "Малады Фронт" заклікае ўсіх неабыякавых салігорцаў ахвяраваць адну ці некалькі дзіцячых беларускамоўных кніг для дзіцячага дому ў горадзе Слуцку.

Асноўная мэта-даць магчымасьця дзецям чытаць казкі ці лягенды,байкі ці прыказкі на роднай мове. Акцыя мусіць адбыцца ў прыканцы верасьня. Кантактаваць з намі можна праз saligorsk@saligorsk.org ці +375293700204. Перадаць кнігі можна па адрасу: г.Салігорск, вул. К.Заслонава 53, кв.114. Паштовы індэкс 223710.

Дзеля будучыні нашах дзяцей! Дзеля будучыні беларускае мовы! Прымі ўдзел-ня будзь абыякавым!


[ 31 жніўня 2006]

Прэс-служба салігорскага Маладога Фронту
МАЛАДЫ ФРОНТ ВІНШУЕ СЯРЖУКА БАХУНА Й СЬВЯТЛАНУ ЗАВАДЗКУЮ

Сустаршыня Маладога Фронту Сяржук Бахун і Сьвятлана Завадзкая, 25 жніўня ўзялі шлюб.

Малады Фронт шчыра віншуе Сяржука й Сьвятлану. Зычым вам моцнага каханьня й Божага Дабраславеньня!


[ 30 жніўня 2006]

Прэс-служба Маладога Фронту
АДЗІН ЗЬ ЛІДЭРАЎ МАЛАДОГА ФРОНТУ АБВЯРГАЕ ІНФАРМАЦЫЮ БТ

Інфармацыйна-аналітычная праграма Беларускага тэлебачаньня "У цэнтры ўвагі" ў сваім нядзельным выпуску распавяла, нібыта, у лесе ля Менску падлеткаў 14--16 гадоў "навучаюць, як процістаяць міліцыі падчас вулічных беспарадкаў". Маўляў, "гэтак жа навучалі баевікоў УНА-УНСО, на больш высокім узроўні, але па той жа схеме -- баевікоў у Чачні". Вядоўца заявіў, нібыта, у лесе апазыцыя рыхтуе "гарматнае мяса рэвалюцыі".

Тым часам удзельнікі летніку падрыхтавалі свой відэакліп пра гэты летнік на 8 хвілінаў, які ёсьць у вольным распаўсюдзе. Што ж было насамрэч?


[ 29 жніўня 2006]

Прэс-служба Маладога Фронту
У МЕНГАРВЫКАНКАМ ПАДАДЗЕНА ЗАЯЎКА НА ПРАВЯДЗЕНЬНЕ
"ВЯЛІКАГА ДЖЫНСАВАГА ФЭСТУ"

Заяўка на правядзеньне ў менску 16 верасьня 2006 году акцыі пад назваю "Вялікі джынсавы фэст", была пададзеная ў Менгарвыканкам.

Плянуецца, што мерапрыемства пачнецца ў 14:30 шэсьцем ад кінатэатру "Кастрычнік" да плошчы Бангалорп, дзе ў 16:00 фэст працягнецца ў выглядзе вялікага мітынгу-канцэрту "За свабоду"!


Арганізатары акцыі бліжэйшым часам плянуюць правесьці прэс-канфэрэнцыю.

[ 29 жніўня 2006]

Прэс-служба Маладога Фронту
САЛІГОРСК СЬВЯТКАВАЎ ДЗЕНЬ ГОРАДА ПАД НАЦЫЯНАЛЬНЫМІ СЬЦЯГАМІ

28 жніўня Салігорск сявяткаваў Дзень горада. Актывісты Маладога Фронту й сябры йншых дэмакратычных арганізацыяў, падчас сьвяткаваньня, узьнялі ў горадзе некалькі бел-чырвона-белых сьцягоў.

Так, супрацоўнікамі АМАПу быў затрыманы актывіст моладзевага актывіста дэмакратычнага руху Андрэй Тычына, каторы ўзьняў над плошчай нацыянальны сьцяг. У гэты ж час супрацоўнікі міліцыі, трапіўшы праз суседзкія вокны, зрывалі сьцяг з балькону прыватнае кватэры насупраць цэнтральнай плошчы.

[ 29 жніўня 2006]

Прэс-служба салігорскага Маладога Фронту
ПАРК ДРУЖБЫ НАРОДАЎ "АДЗНАЧЫЎ" ДЗЕНЬ НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ БЕЛАРУСІ

Канцэрт "За свабоду", прысьвечаны 15-м угодкам наданьня Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі моцы канстытуцыйнага закону, заборонене для правядзеньня 27 ліпеня, адбыўся ў пароку "Дружбы народаў" 25 жніўня.

Адразу на пачатку імпрэзы вядучы Аляксандр Памідораў заклікаў усіх прысутных не даставаць бел-чырвона-белых сьцягоў, паколькі ў такім выпадку канцэрт можа быць разагнаны.

Але нацыянальныя колеры, тым ня менш, прысутнічалі на імпрэзе - многія гледачы прынесьлі бел-чырвона-белыя парасоны, часам над натоўпам луналі і сьцягі.


[ 29 жніўня 2006]

Прэс-служба Маладога Фронту
ДЭЛЕГАЦЫЯ АБСЭ НЯ ЗДОЛЕЛА СУСТРЭЦЦА З ПАЎЛАМ СЕВЯРЫНЦАМ

Дэлегацыя АБСЭ, на чале з Аке Пэтэрсанам, мела жаданьне наведаць Паўла Севярынца ва ўмовах абмежаваньня волі, у вёсцы Малое Сітна, але міліцыя папярэдзіла прадстаўнікоў місыі АБСЭ, што яны могуць наведаць Паўла толькі падчас ягонага адпачынку ў Віцебску.

Адпачынак Паўла плянаваўся ў Віцебску з 23 па 27 жніўня й, як зазначае Павал, усе дакуманты ўжо былі падпісаныя, але калі ў спэцслужбаў зьявілася інфармацыя, што Аке Пэтэрсан наведае Паўла 23 жніўня ў Віцебску, адпачынак Паўлу тэрмінова скарацілі на два дні.

[ 29 жніўня 2006]

Прэс-служба Маладога Фронту
АКЦЫЯ САЛІДАРНАСЬЦІ З БЕЛАРУСЬСЮ Ў КРАКАВЕ

16 жніўня, беларускія студэнты-каліноўцы, правялі ў Кракаве акцыю салідарнасьці з палітзьняволенымі і сем'ямі зьніклых палітыкаў на Беларусі.

А 22 гадзіне каля пяцідзесяці студэнтаў запалілі бел-чырвона-белыя сьвечкі на галоўнай плошчы гораду, каля помніку Адаму Міцкевічу.

Падчас мерапрыемства беларускія студэнты прасьпявалі гімн Беларусі "Магутны Божа" і з бел-чырвона-белымі сьцягамі прайшлі па галоўных вуліцах гораду. Мінакі, каторыя запытваліся пра сэнс акцыі, выказвалі беларусам словы падтрымкі і салідарнасьці.

[ 18 жніўня 2006]

Прэс-служба Маладога Фронту
"ДЗЕНЬ САЛІДАРНАСЬЦІ" У САЛІГОРСКУ

Чарговы "Дзень Салідарнасьці" адбыўся ў Салігорску. Ізноўку на цэнтральнай плошчы горада, ля гарвыканкаму стаялі людзі з партрэтамі ў руках і з запаленымі сьвечкамі.

На плошчы, як заўсёды падчас правядзеньня гэтае акцыі, сабраліся міліцыянты, каторыя выказвалі пагрозы да ўдзельнікаў акцыі. Аднак, як і ў мінулыя разы "Дзень Салідарнасьці" скончыўся без затрыманьняў.

[ 18 жніўня 2006]

Прэс-служба салігорскага Маладога Фронту
АРТУР ФІНЬКЕВІЧ АТРЫМАЎ СВОЙ ПЕРШЫ ЗАРОБАК

Свой першы заробак атрымаў адзін зь лідэраў Маладога Фронту, палітзьняволены Артур Фінькевіч. За сем працоўных дзён ліпеня Артуру налічылі сорак тысячаў беларускіх рублёў.

"Як быў выкарыстаны першы працоўны заробак, здабыты на магілёскай будоўлі?" - пацікавілася прэс-служба МФ у Артура.

[ 17 жніўня 2006]

Прэс-служба Маладога Фронту
ФОТАВЫСТАВА "ЗА СВАБОДУ І НЕЗАЛЕЖНАСЬЦЬ"

24 жніўня адбудзецца адкрыцьцё фотавыставы "За свабоду й Незалежнасьць" - дакумэнтальнай фотакронікі падзеяў вясны 2006 году.



[ 17 жніўня 2006]

Паводле milinkevich.org
АСАЦЫЯЦЫЯ ЭЎРАПЕЙСКІХ УНІВЭРСЫТЭТАЎ ПАЗБАЎЛЯЕ БЕЛАРУСКІЯ ВУЗЫ СЯБРАЎСТВА Ў СВАІХ ШЭРАГАХ

Стыпендыяты праграмы імя Кастуся Каліноўскага пры Урадзе Польшчы зьвярнуліся ў Асацыяцыю Эўрапейскіх Унівэрсытэтаў (The European University Association) з патрабаваньнем абмежаваць сяброўства Гарадзенскага унівэрсытэта ў гэтай асацыяцыі.



[ 16 жніўня 2006]

Прэс-служба Маладога Фронту
ПАВАЛ СЕВЯРЫНЕЦ АДБЫЎ ПАЛОВУ ТЭРМІНУ ПАКАРАНЬНЯ

Роўна год таму асуджаны да абмежаваньня волі Павал Севярынец прыехаў у вёску Малое Сітна Полацкага раёну. Яна была вызначаная ўладамі як месца палітычнай ссылкі маладога палітыка. Такім чынам, Павал адпрацаваў на "хіміі" палову тэрміну і мае права на ўмоўна-датэрміновае вызваленьне. Апошнім часам Павал працуе стропальшчыкам на лесаўчастку.

(Севярынец: ) "15 жніўня, сёньня, спаўняецца год, як я знаходжуся на высылцы, у Малым Сітне. Гэта палова тэрміну, пасьля якога можа разглядацца пытаньне аб умоўна-датэрміновым вызваленьні. Але для мяне гэты год быў, у першую чаргу, годам духовага кшталтаваньня, годам беларускай салідарнасьці.

[ 16 жніўня 2006]

Паводле Радыё Свабода
МАЛАДАФРОНТАЎЦЫ НАВЕДАЛІ АРТУРА ФІНЬКЕВІЧА

На выходных дэлегацыя Маладога Фронту, на чале з сустаршынём арганізацыі Зьміцерам Дашкевічам, наведала аднаго зь лідэраў МФ Артура Фінькевіча.

Артур, каторы ўжо другі месяц адбывае двухгадовы тэрмін абмежаваньня волі ў магілёўскай "хіміі" трымаецца добра, хаця кіраўніцтва спэцкамэндатуры ўвесь час спрабуе абмежаваць яго ў кантактах з сябрамі і паплечнмкамі, якія яго наведваюць. Так, падчас сустрэчы з маладафронтаўцамі, Артура выклікалі ў камэндатуру, дзе ён даваў тлумачэньні хто і дзеля чаго (!) да яго прыехаў.

Фінькевіч Артур: "Вельмі ўдзячны ўсім сябрам зь Менску, актывістам магілёўскага дэмакратычнага руху, каторыя ня гледзячы перашкоды часта мяне наведваюць. Ва ўмовах вакуму, у якім я знаходжуся, падтрымка гэтых людзей - самае дарагое для мяне. Таму, мае шчырыя словы падзякі ўсім, хто мне дапамагае!"

[ 15 жніўня 2006]

Прэс-служба Маладога Фронту
«СПАЧАТКУ СВАБОДА, ПАСЬЛЯ - ВЯСЕЛЬЛЕ»

АКТЫВІСТАМ ПАРТНЭРСТВА ВЫНЕСЯНЫ ПРЫСУДЫ

Сёньня суд Цэнтральнага раёну г. Мінска вынес прысуд сябрам незарэгістраванай арганізацыі "Партнэрства". Міколу Астрэйку судзьдзя пакараў пазбаўленьнем волі на 2 гады, Цімафея Дранчука – на год. Яны будуць адбываць пакараньне ў калёніі агульнага рэжыму. Аляксандра Шалайку і Эніру Браніцкую судзьдзя Леанід Ясіновіч пакараў арыштам на 6 месяцаў. Улічваючы, што яны ўжо адседзелі амаль увесь тэрмін, 21 жніўня яны выйдуць на волю.

Міколу Астрэйку судзьдзя пакараў пазбаўленьнем волі на 2 гады, Цімафея Дранчука – на год. Яны будуць адбываць пакараньне ў калёніі агульнага рэжыму. Аляксандра Шалайку і Эніру Браніцкую судзьдзя Леанід Ясіновіч пакараў арыштам на 6 месяцаў. Улічваючы, што яны ўжо адседзелі амаль увесь тэрмін, 21 жніўня яны выйдуць на волю.

[ 4 жніўня 2006]

Прэс-служба Маладога Фронту
ПРАКУРАТУРА ДАПЫТАЛА СЁНЬНЯ БАЦЬКУ ЛІДЭРА ГАРАДЗЕНСКІХ МАЛАДАФРОНТАЎЦАЎ ЯЎГЕНА СКРАБУТАНА

Сёньня бацьку Яўгена дапытваў пракурор Зельвенскага раёна Данілюк Мікалай Мікалаевіч. З аддзелу па асобаважных справах рэспубліканскай пракуратуры прыйшла папера дапытаць бацьку Яўгена ў якасьці сведкі па справе Маладога Фронту.

Следчы цікавіўся дзейнасьцю Яўгена Скрабутана, яго месца знаходжаньня зараз. Напрыкнцы допыту следчы запатрабаваў падпісаць пратакол допыту. Трэба дадаць, што на 6.08.2006 года на допыт выкліканы маладафронтавец Сяржук Марчык.

[ 1 жніўня 2006]

Прэс-служба Маладога Фронту
НАВІНЫ МАЛАДОГА ФРОНТУ

САЛІДАРНАСЬЦЬ З МАЛАДЫМ ФРОНТАМ

У сувязі з крымінальным перасьледам актывістаў Маладога Фронту мы просім усіх сябраў дэмакратычнага руху Беларусі, а таксама проста палітычна актыўных людзей падпісацца пад зваротам з патрабаваньнем спыніць ціск на дэмакратычных актывістаў.

Мы заклікаем усіх праявіць максымальную адказнасьць і салідарнасьць -- падпісацца пад зваротам, а таксама раздрукаваць яго і падпісаць усіх тых, каму неабыякавы лёс маладафронтаўцаў!
СТАНЬ ПОБАЧ!

Далучайся да Маладога Фронту ці сам ствары моладзевую суполку ў сваім горадзе, раёне або навучальнай установе!

Адчуй дух свабоды й салідарнасьці!
Стань побач з намі! Дзейнічай!

Velcom 130-72-47, MTC 706-33-41
e-mail: mfrontbelarus@yahoo.com
mf_dzida@yahoo.com
(МФ у Гародні)
Напішы лісты палітвязьням ПАЎЛУ СЕВЯРЫНЦУ і АРТУРУ ФІНЬКЕВІЧУ

АДРЭСА, ДЗЕ АДБЫВАЕ "ХІМІЮ" ПАВАЛ СЕВЯРЫНЕЦ: 211656, Віцебская вобласьць, Полацкі раён, в. Малое Сітна, вул. Лясная, 11
АДРЭСА, ДЗЕ АДБЫВАЕ "ХІМІЮ" АРТУР ФІНЬКЕВІЧ: 212002, г. Магілёў, вул. Пушкіна 65, ПУОТ №43, пакой 211