Створана электронная петыцыя для подпісаў за бел-чырвона-белы сьцяг

Створана электронная петыцыя для подпісаў за бел-чырвона-белы сьцяг

На сайце петыцыяў petitions.by створана петыцыя звароту ў Міністэрства культуры і Нацыянальную акадэмію навук з тым, каб нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг Беларусі атрымаў статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасьці.

Электронная петыцыя створана па шматлікіх просьбах прыхільнікаў бел-чырвона-белага сьцяга, якія ня маюць мажлівасьці падпісаць зварот фізычна, – распавядае Зьміцер Дашкевіч. –  Хаця асноўны націск у падпісной кампаніі мы робім на фізычныя подпісы, бо толькі такі падыход дазваляе камунікаваць з людзьмі і здабываць новых прыхільнікаў нашага сапраўднага сьцяга, тым ня менш электроннай петыцыя таксама можа дапамагчы ў справе пашырэньня ведаў пра бел-чырвона-белы сьцяг. Электронная петыцыя апроч Міністэрства культуры будзе накіравана і ў Нацыянальную акадэмію навук Беларусі.”

Нагадаем, што 19 верасьня, у 25-ую гадавіну дзяржаўнасьці бел-чырвона-белага сьцяга Зьміцер Дашкевіч распачаў кампанію па зборы подпісаў у Міністэрства культуры з тым, каб бел-чырвона-беламу сьцягу быў нададзены статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасьці. Кожны жадаючы можа запампаваць тэкст звароту па наступнай спасылцы  padpisny-blank-za-biel-czyrvona-biely-sciah , падпісаць яго і перадаць зборшчыкам. Кожны дзень (апроч нядзелі) а 19:00  пікет на выхадзе з метро Купалаўская ў бок крамы “Цэнтральная”.

Падзяліцца:

Каментары