Стыпэндыі ўздымуць на $9

Стыпэндыі ўздымуць на $9

Чарговае і, верагодна, часовае, падвышэньне стыпэндый адбудзецца ў лістападзе. Студэнтам дададуць калі 124 тысячаў да іх базавай стыпэндыі. Такім чынам мінімум, які будзе атрымліваць студэнт ВНУ — 314 тысячаў.

У чацьвер зьявіўся ўказ прэзыдэнта, які прадугледжвае ўсталяваньне штомесячных даплат да стыпэндый. Да базавых (цяпер 190 тысячы рублёў) стыпэндый студэнтам ВНУ дадаць яшчэ 65%, альбо 124 тысячы рублёў. Падвысяць стыпэндыі і іншым навучэнцам: каледжаў, асьпірантам і дактарантам (апошнім дзьвюм катэгорыям будуць даплачваць па 30% ад іх цяперашняй стыпэндыі).

Аднак памер гэтых выплат можа хутка зьмяніцца. Указ прадугледжвае права ўраду «ўносіць прапановы па зьмене памеру даплат альбо спыненьню іх выплат». Таму ў любы момант навучэнцы могуць згубіць свае дадатковыя 65%.

Папярэдняе падвышэньне стыпэндый адбылося толькі месяц таму. Але валютная блытаніна зьехала і яе: калі ліпеньскія мінімальныя стыпэндыі раўняліся $31, то верасьнёўскія «ўзьнялі» да $26, кастрычніцкую — да $25. Лістападаўская ж складзе $34.

Максымальныя стыпэндыі ў нашай краіне маюць студэнты Акадэміі кіраваньня і БДУ. Цяпер максымум, на які можа разьлічваць студэнт БДУ, што вучыцца на выдатна, — 524 тысячы рублёў ці $57.

Такім чынам стыпэндыі вяртаюцца да ўзроўню пачатку 2010 году. Ці 2005-га — у гэтым годзе студэнты атрымлівалі прыкладна столькі ж, колькі будуць мець цяпер. Але інфляцыі ў 100% у тыя часы яшчэ не было.

*усе разьлікі ў валюце пазначаныя на момант абвяшчэньня аб адпаведным падвышэньні стыпэндый.

http://generation.by

Падзяліцца:

Каментары

  1. Masha (Oct 17, 2011:12:46)Адказаць

    Лепш адсачыць тэндэнцыю, як уздымаюць аплату за навучанне. Нашмат цікавей 🙂

  2. Masha (Oct 17, 2011:12:47)Адказаць

    Лепш адсачыць тэндэнцыю, як уздымаюць аплату за навучанне. Нашмат цікавей 🙂