Сучасная Эўропа: свабода быць “сярэднім чалавекам”

Сучасная Эўропа: свабода быць “сярэднім чалавекам”

Сёньня ўжо некалькі тысячаў карэнных эўрапэйцаў добраахвотна ваююць ў шэрагах баявікоў “Ісламскай дзяржавы” бадай што ва ўсіх “гарачых кропках” арабскага сьвету. І гэтая тэндэнцыя штогод толькі набірае абароты.

Але чаму ісламскія экстрэмісты прыцягваюць усё больш маладых максымалістаў, якія не знаходзяць сабе месца ў гэтым сьвеце капіталізму і глухой бюракратыі?
Мабыць, прычынаў мноства, але адная з найбольш відавочных – якасная падача ідэалёгіі на тле рэальнай адсутнасьці асэнсаванасьці сучаснага грамадзтва.
Гаворка ідзе пра ўсе сучасныя разьвітыя краіны й дзяржавы, якія разьвіваюцца. Дзеля чаго ажыцьцяўляецца падобнае развіцьцё? Зь якой мэтай? Калі раней тэакратычная матывы ў абгрунтаваньні дзяржаўнасьці яшчэ маглі растлумачыць неабходнасьць будучыні, калі біпалярная канкурэнцыя прапаноўвала сваё “заўтра”, то што мы маем цяпер?

gay prideДзяржаўны атэізм і лібэралізм, якія бяруць свой пачатак у Вялікай французкай рэвалюцыі, прывялі да таго, што эўрапэйскія “сьвятыні апаганеныя й высьмеяныя самаўпэўненымі самазванцамі; тое, што калісьці было родным вырадзілася цяпер у нешта чужое й пачварнае” (Кай Мюрас, фінскі правы інтэлектуал). Нездарма заснавальнік ідэалёгіі кансэрватызму ангелец Эдмунд Бёрк, сучасьнік Французкай рэвалюцыі, пісаў пра яе: “Гэта ня зьмена формаў праўленьня. І не перамога адной партыі над іншай. Гэта − пагібель і распад ўсяго грамадзтва.”

У выніку эўрапэйскія грамадзтвы дэідэалягізаваныя, што, трэба прызнаць, ужо зьяўляецца важкай характарыстыкай прыналежнасьці да нэалібэральнай ідэалёгіі. Паплечнік Эрнста Юнгера нямецкі правы сацыёляг Арні Мёлер адзначаў: “Прыродай лібэралізму ёсьць усярэдненая чалавечнасць, і тое, чаго ён [лібэралізм] хоча дасягнуць, зьяўляецца ня больш чым свабодай для кожнага мець права быць сярэднім чалавекам. Ягоны ідэал – гэта буржуазнасьць замест высокараднасьць, жыцьцё банальнае замест выбітнага.”

Islam will dominate the worldІ мы сёньня бачым, як спажывецкае балота паглынула некалі пасіянарную “Эўропу Нацыяў”, ператварыўшы яе ў эўразьвязавае “Нішто”, якое прапальваецца этнакультурнымі агменямі мігрантаў.

За што змагацца сучаснаму інтэлектуалу, калі ён жыве ў сьвеце, дзе на парадку дня праблема гомасэксуальнасьці? Несьці вясёлкавыя сьцягі на барыкады альбо ўрывацца ў апусьцелыя храмы з расьпісанымі грудзямі? Але ўсё гэтае стане толькі часткай несур’ёзнага пэрформансу на сьвяце постмадэрну…

На гэтым тле зьяўляюцца цалкам сур’ёзныя сілы, якія прапануюць новы погляд на сьвет, вабную ўтопію для тых, хто не знайшоў сябе ў ХХІ стагодзьдзі. Замест бязвольнай ААН яны прапануюць сусьветны халіфат, замест вясёлай застаўкі “McDonald’s” зь іхных рупараў гучыць “Звон мячоў”. Магутная прапаганда ў лепшых традыцыях амэрыканскіх паліттэхналёгіяў захоплівае замежную й іншамоўную аўдыторыю больш эфэктыўна за ўзброены напад. Засумавалы, неўздужалы розум здаецца пасля масаванай атакі, і нібыта неверагодны ЛёнданіСтан робіцца куды больш прыемным за родны й зманлівы Лёндан.

460xТолькі як і кожная ўтопія, міфалягема “Ісламскай дзяржавы” мае ў сабе няхітрую хлусьню й трагічнае расчараваньне. За асьляпляльна чорнай тканінай схаваныя транзыт наркотыкаў, гандаль рабамі, распродаж нафты Ірака й Сырыі. Але менавіта стырнавыя татальнай глябалізацыі, прыхільнікі лібійскіх і сырыйскіх “паўстанцаў”, групоўкі элітаў стаялі ля вытокаў гэтага тэрарыстычнага інтэрнацыяналу.
Сёньня ж, заняўшы месца “Аль-Каіды” ў шэрагу пачварных, але выйшаўшых з-пад кантролю, спараджэньняў ЗША, “Ісламская дзяржава” здымае оскараносныя сюжэты пра “ваяроў за сапраўдную веру”, што выклікаюць захапленьне ў маладых эўрапэйскіх ідэалістаў, якіх тыя ж правадыры глябалізацыі пазбавілі нацыянальных самаідэнтыфікацыі й традыцыяў.

muslimen

А нас [эўрапэйцаў] “…паклікалі сьвяткаваць фізычны, інтэлектуальны, культурны й духоўны каляпс нашае цывілізацыі. Нам ужо “прамылі мазгі” думкай пра незваротнасьць гэтага каляпсу, пра тое, што, паводле закону прыроды, мы мусім вымерці, а барбарскія орды ля нашай брамы павінныя перамагчы” (Кай Мюрас).

Зьміцер Захарэвіч

Падзяліцца:

Каментары