Суд: Крэмянецкі vs КДБ

Суд: Крэмянецкі vs КДБ

Сёння, 13 снежня, адбудзецца суд «маладафронтаўца» Змітра Крэмянецкага супраць КДБ. Хлопец падаў іск на сілавыя структуры за незаконны арышт і здзекі. Суд адбудзецца, а 16:30 па адрасе праспект газеты «Праўда», 27 (суд Маскоўскага раёна Мінска).

— Я падаваў на ўсіх: КДБ, Следчы камітэт, пракуратуру, — кажа Зміцер. — Але, відаць, усе саскочылі на КДБ.

Нагадаем, у лютым-сакавіку Крэмянецкі актыўна абараняў Курапаты-2017. Стаяў начныя варты, падвяргаўся начному збіццю невядомымі…

А напрыканцы сакавіка Змітра жорска затрымалі сілавікі. Такім чынам Крэмянецкі стаў удзельнікам «Справы Патрыётаў». Хлопец кажа, што ў СІЗА № 1 зведаў здзекі. Цяпер, калі крымінальную справу закрылі, «маладафронтавец» намагаецца прыцягнуць вінаватых да адказнасі. Бо атрымліваецца, што затрымлівалі хлопца незаконна.

Зміцер Крэмянецкі. Фота: Антон Матолька.

Суд адбудзецца, а 16:30 па адрасе праспект газеты «Праўда», 27 (суд Маскоўскага раёна Мінска). Заклікаем усіх ахвотных і журналістаў падтрымаць Змітра. Прыходзьце на суд.

Прэсавая служба МФ

Падзяліцца:

Каментары