Суд над маладафронтаўцамі у Мёрах (аднаўляецца)

29.10.2012:11:45
0
841
Навіны
Суд над маладафронтаўцамі у Мёрах (аднаўляецца)

Сёньня у Мёрах адбываецца судовы палітычны працэс над актывістамі Маладога Фронту Раманам Васільевым і Зьмітром Крэмянецкім. Пакуль на паседжаньне прывезьлі толькі Рамана. Ілжэсьведкамі на судзе выступаюць супрацоўнікі ДПС Мільто і Верашчака.
Судзьдзя Грыгор’ева адхіліла хадатайніцтва актывіста аб выкліку адваката, зь якім хлопец мае дамову, матывуючы гэта тым, што судзьдзя не абавязаны займацца выклікам адвакатаў у суд. Таксама быў адхілены адвод судзьдзі. Падчас паседжаньня Васільеў запатрабаваў выклікаць “хуткую”, бо дрэнна сябе адчуваў. Медыкі зафіксавалі высокі ціск у хлопца і вымушаны былі даставіць яго ў шпіталь для агляду тэрапеўтам. Паседжаньне перанесенае на 14:00.

Раману Васільеву паставілі дыягназ “гіпертанічны крыз” і пакінулі ў мёрскім шпіталі. Судовае паседжаньне перанесенае да яго выздараўленьня. Васільеў пад канвоем.

Зьмітра Крэменецкага даставілі ў суд. Ён заявіў хадайніцтва аб выкліку адваката, паседжаньне адкладзенае да 17.00.

Паседжаньне працягнутае. Будынак суда ачэплены супрацоўнікамі віцебскага сьпецназу, каб паплечнікі Зьмітра не патрапілі ў будынак. Супрацоўнік РАУСа ілжэсьведчыць, нібы юнак спраўляў натуральныя патрэбы пад балконам дома, а падчас затрыманьня лаяўся матам і аказваў непавенавеньне супрацоўнікам міліцыі. Судзьдзя Грыгор’ева пастанавіла прыцягнуць маладафронтаўца да адміністратыўнага арышту тэрмінам 5 сутак.

Падзяліцца:

Каментары