Суд над Паўлам Сяргеем перанесены ў чарговы раз

Суд над Паўлам Сяргеем перанесены ў чарговы раз

Працяг разгляду адміністратыўнай справы актывіста зарэгістраванай у Чэхіі арганізацыі “Малады фронт” Паўла Сяргея павінен быў адбыцца сёньня ў судзе Фрунзенскага раёна Менска. Суддзя Людміла Лаппо. Аднак у чарговы раз суд перанесены на 22 чэрвеня.

Юнак быў затрыманы яшчэ 22 красавіка, адразу пасьля выхаду з Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна, дзе ён адбываў 5 сутак арышту. На яго быў складзены новы пратакол па артыкуле 17.1 КаАП РБ (дробнае хуліганства). На выходныя Павал быў змешчаны ў ізалятар на Акрэсціна. 25 красавіка павінен быў адбыцца суд, аднак на разгляд справы не з’явіліся сведкі-міліцыянты.

Чарговае прэвентыўнае затрыманьне, на думку актывіста, было  звязанае з традыцыйным шэсьцем “Чарнобыльскі Шлях”, якое праводзілася 26 траўня.

Паподле Праваабарончага цэнтру “Вясна”

Падзяліцца:

Каментары

  1. Сямен (Jun 13, 2012:14:35)Адказаць

    Так кого судят Павла или СерГЕЯ???

    • Frontavec (Jun 13, 2012:16:32)Адказаць

      Таньшэй, Сёма. Сваім салдафонскім гумарком будзеце калегаў на працы забаўляць.