Суд над Яўдахам: сведкі не з’явіліся ізноў

Суд над Яўдахам: сведкі не з’явіліся ізноў

Суддзя зачытала сведчанні 11 фігурантаў справы, дадзеныя ў часе папярэдняга расследавання.

4 жніўня ў суд Кастрычніцкага раёна Мінска працягнуў разгляд справы распаўсюдніка кніг Алеся Яўдахі. На суд, як і днём раней, ізноў не з’явіўся ніводзін сведка. Суддзя Рыта Шаграй зачытала сведчанні 11 фігурантаў справы, дадзеныя ў часе папярэдняга расследавання.  Адзін з іх заклікаў суд не караць Алеся, спаслаўшыся на тое, што ён рабіў надзвычай карысную для беларускага грамадства справу — распаўсюджваў беларускамоўную літаратуру, музыку.

Алеся вінавацяць у незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці паводле ч.1 арт. 233 КК. Згодна закону яму пагражае да трох год турмы. Па справе праходзяць каля 230 сведак.

http://nn.by/

Падзяліцца:

Каментары