Суд за “туалетную паперу” (абноўлена)

Суд за “туалетную паперу” (абноўлена)

Затрыманых 7 сакавіка маладафронтаўцаў Рамана Васільева, Уладзіміра Яроменка, Міхаіла Мускага і Дзьмітрыя Крамянецкага будуць судзіць у нядзелю, 11 сакавіка, у Ленінскім судзе Менску.

Паводле дадзеных праваабаронцаў, на Яроменка, Васільева, Мускага і Крамянецкага склалі адміністрацыйныя пратаколы за перфоманс “Падцярыцеся!” каля Міністэрства замежных спраў, які адбыўся 29 лютага.

Такім чынам актывісты выказалі сваё стаўленне наконт неадэкватных і нелагічных дзеянняў беларускіх улад у адносінах да Еўрапейскага саюза. Маладафронтаўцы маюць “завочныя” трое сутак.
Нагадваем, што ўвечары 7 сакавіка Міхась Мускі й Зьміцер Крэмянецкі былі затрыманы ў кватэры, якую юнакі здымаюць у Менску. Таго ж дня а 19:30 былі затрыманы Раман Васільеў і Уладзімер Яроменакў раёне плошчы Незалежнасьці. Хлопцы знайшліся  ў ізалятары на Акрэсьціна, дзе і знаходзяцца на дадзенны момант.

Падзяліцца:

Каментары

  1. Неабыякавая (Mar 09, 2012:23:46)Адказаць

    А што з Васільевым i Яроменкам? Чаму пра іх ніякай інфармацыі няма??? Iх жа чацвярых затрымалі, а інфармацыя толькі аб дваіх абнаўляецца