Сукамернік пакістанец і газета з надпісам “пералом”

Сукамернік пакістанец і газета з надпісам “пералом”

Андрусь Цянюта, каардынатар гомельскай філіі Маладога фронту, які нядаўна адбываў 10 сутак арышту за улёткі з заклікам на Народны сход распавёў падрабязнасці свайго суду і знаходжання ў ІЧУ.

Нагадваем, што ў гомельскім ІЧУ адбываюць пакаранне яшчэ два грамадскіх актывіста Зміцер Шаўчэнка і Кастусь Жукоўскі.

Андрусь, гэта не першая твая адміністрацыйная справа, але ж мабыць што-небуць уразіла цябе на судзе?

─ Больш за ўсё мяне ўразіла тое, што супрацоўнік амапу, сп. Ючко не ведае закон ! На маю думку, як гэтыя людзі могуць бараніць людзей калі яны самі не ведаюць законаў ? Так сама я ўдзячны усім за падтрымку,на судзе было шмат людзей і гэта вельмі натхняла.

─ А пры тваім затрыманні ў ва ўсіх супрацоўнікаў былі бэджы ?

Мяне затрымлівалі 5 супрацоўнікаў і толькі ў аднаго быў бэдж, але ж на судзе ў якасці сведкі яго не было.

─ Андрусь, а як пры затрыманні паводзілі сябе сведкі,супрацоўнікі амапу Герашчанка і Ючко ?

Як і ўсе амапаўцы – груба. Яны усе паводзілі сябе аднолькава, але ж Герашчанка і Ючко я запрыкмеціў толькі пад час складання пратаколу. Трэба адзначыць што інтэлектам яны не адрозніваюцца, бо яны пратакол не маглі скласці без начальніка.

Як ты даведаўся пра тое што Кастуся Жукоўскага так сама затрымалі ?

Пасля суду, калі я чакаў размеркавання ў ІЧУ я пачуў крык Кастуся ў суседнем кабінеце. Ён крычаў нейкаму супрацоўніку : “Ён сказаў дачку маю заб’е ?” і прасіў выклікаць хуткую дапамогу. А пасля, ўжо ў ІЧУ мне арыштанты распавялі, што чулі размову двух амапаўцаў так сама падчас размеркавання, з іх слоў, амапаўцы казалі што яшчэ аднаго “беларускамоўнага” прывезлі і дамаўляліся яго (Кастуся) збіць.

А з Зміцерам Шаўчэнкай ты сустракаўся ў ІЧУ ?

Так, бачыўся з ім праз дзень на прагулках.Трымаецца Дзіма даволі бадзёра, нават негледзячы на тое,што так сама абвясціў галадоўку. На прагулцы Дзіма  сказаў што Кастусь Жукоўскі падчас адной з прагулак перадаў яму газету на якой асадкай было напісана “ПЕРАЛОМ”.

А шмат у тваёй камеры было  “нязгодных” ?

У маёй камеры было 9 чалавек, негледзячы на тое што сама камера разлічана на 8. Нязгодныя былі ўсе, апроч аднаго арыштанта з Пакістану,які ўвогуле нічога не ведаў пра нашу палітыку, яго імя Собан Башыр. Выдатны хлопец, я яму шкарпэткі падараваў калі выходзіў, бо зараз ужо халодна.

 Што бы ты хацеў сказаць на прыканцы нашай размовы?

Я вельмі ўдзячны ўсім за падтрымку, бо там толькі на гэтым і можна трымацца. Я ў дзень атрымліваў па некалькі перадачак. Так сама дзякую ўсім хто мяне сустракаў, людзей было шмат негледзячы на кепскае надвор’е.

Падзяліцца:

Каментары

  1. Frontavec (Oct 02, 2011:14:49)Адказаць

    Андруха, я как и ты был на цепи (с)

    Тенюта прам сестра милосердия — эммигрантам носки дарит