Супрацоўнікі КДБ папярэдзілі МФ аб радыкальнасьці

Супрацоўнікі КДБ папярэдзілі МФ аб радыкальнасьці

Вечарам 30 сьнежня дахаты да маладафронтаўца Рамана Пратасевіча наведаліся чэкісты. Супрацоўнікі КДБ дапыталі Рамана папрасілі перадаць паплечнікам на Ўправе МФ аб недапушчальнасьці радыкальных акцыяў.

Супрацоўнікі КДБ прыйшлі нечакана. “пагрукалі ў дзьверы й зайшлі, сказалі зьбірацца,” — узгадвае Раман Пратасевіч. Непаўнагадовага юнака адвезьлі ў будынак КДБ й паўтары гадзіны вялі зь ім “прафіляктычную гутарку”. Раман непаўнагадовы, таму разам зь ім у Камітэт быў вымушаны паехаць ягоны бацька.

“Распісак ніякіх не даваў, але не магу амаль нічога расказаць, бо яны не дазволілі,” — кажа маладафронтавец.

Такое знаёмства зь сілавымі спэцслужбамі для Рамана Пратасевіча было ўпершыню.

Супрацоўнікі КДБ папрасілі Рамана Пратасевіча перадаць на Ўправе ўсім маладафронтаўцам аб недапушчальнасьці радыкальных акцыяў. Але што ёсьць радыкальнай акцыяй, яны не ўдакладнілі. Але казалі, што нельга рабіць акцыі з падпалам, падрывам (прывіт палітвязьню Васьковічу), салютам, фэерверкамі і гд.

Маладафронтаўцы дзякуюць чэкістам за параду і просяць перадаць грамадзяніну Лукашэнку А.Р. аб недапушчальнасьці шматгадовай хлусьні і аб будучай адказнасьці перад грамадзтвам і Богам за ўсе злачынствы.

Падзяліцца:

Каментары

  1. Раман (Jan 05, 2012:08:07)Адказаць

    “Маладафронтаўцы дзякуюць чэкістам за параду і просяць перадаць грамадзяніну Лукашэнку А.Р. аб недапушчальнасьці шматгадовай хлусьні і аб будучай адказнасьці перад грамадзтвам і Богам за ўсе злачынствы.”

    🙂