Сустаршыня БХД Георгі Дзмітрук зняў фільм пра Змітра Дашкевіча

Сустаршыня БХД Георгі Дзмітрук зняў фільм пра Змітра Дашкевіча

Сустаршыня аргкамітэту Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Георгі Дзмітрук зняў фільм пра беларускага палітвязня, лідара Маладога Фронту Змітра Дашкевіча. Фільм называеццам “Зміцер Дашкевіч. Я веру”. Яго прэм’ера адбылася ў Кобрыне падчас марфаону “Хваля Салідарнасці”.

На прэзентацыі фільма прысутнічалі грамадскія актывісты, прадстаўнікі цэркваў і моладзь Кобрына.

У падмурку фільма ляжыць інтэрвію, якое лідар Маладога Фронту Зміцер Дашкевіч даў у 2008 годзе. Ідэя зрабіць з яго фільм з’явілася ў Георгія Дзмітрука пасля таго, як Зміцер Дашкевіч пасля падзеяў снежня 2010 года зноў апынуўся за кратамі.

“Гэтым фільмам я хацеў паказаць погляды Дзімы, яго матывацыю, тое, чам ён робіць так, а не інакш. Магчыма, ягоныя словы дапамогуць людзям, якія вераць і ў Бога, і Богу, і ў будучыню Беларусі, інакш паглядзець на сучаснасць. Бо ў нашы, здаецца, мірныя часы многія людзі за свае думкі і імкненне зрабіць Беларусь лепшай, павінны расплочвацца свабодай”, — адзначыў Георгі Дзмітрук.

 

Падзяліцца:

Каментары