Сустракаем Андруся Цянюту

Сустракаем Андруся Цянюту

Сёньня ў Гомелі вызваліцца пасьля 5-суткавага арышту маладафонтавец Андрусь Цянюта.

Кіраўнік гомельскай стурктуры МФ Андрусь Цянюта быў затрыманы 1 ліпеня ў двары свайго дома.

Апроч Андруся былі затырманыя Павал Прывалаў і Руслан Усьціменка. Прывылава й Цянюту абвінавацілі ў дробным хуліганстве (арт. 17.1. КаАП РБ).

Маладафронтаўцы лічаць затырманьне Андруся Цянюты з прэвентыўнымі рэпрэсіямі. Андрусь быў адным з арганізатараў ў Гомелі 3 ліпеня мітынгу, прысьвечанага тэме зьбядненьня беларускага народа. Паплечнікі Цянюты ўпэўнены, што Андруся затрымалі напярэдадні 3 ліпеня, каб сарваць пляны мясцовых маладафронтаўцаў.

Вясною, 28 сакавіка, палітычна прызваны ў войска Андрусь Цянюта вярнуўся дадому пасьля службы ў дэсантных войсках. На думку актывіста, ягоны прызыў быў цалкам палітычным, бо спачатку мэдыкі прызналі яго непрыдатным да вайсковай службы па стану здароўя, а потым ўсё перайначылі, выгналі з унівэрсытэту й забралі ў войска. Падчас службы Андрусь спрабаваў дамагчыся свайго права на альтэрнатыўную грамадзянскую службу, зьвяртаўся ў суд са скаргай на дзеяньні ваенкамату, але беспасьпяхова.

Падзяліцца:

Каментары