Сустракаем ахвяраў рэжыму

Сустракаем ахвяраў рэжыму

   Заўтра, 17 красавіка, а 20.20 з цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна вызваляюцца актывісты Маладога Фронту Крэмянецкі Зьміцер і Мускі Міхась.

 

Запрашаем прыйсці сустракаць усіх неабыякавых. Нагадаем, хлопцы былі затрыманы 7 красавіка на станцыі мэтро Купалаўская, там жа былі моцна збіты супрацоўнікамі міліцыі, адзін з хлопцаў нават страціў прытомнасць. 9 красавіка хлопцаў асудзілі ў судзе Ленінскага раёну і прызначылі пакараньне ў выглядзе адміністрацыйнага арышту тэрмінам на 10 сутак.

Падзяліцца:

Каментары

  1. Ales (Apr 16, 2012:20:21)Адказаць

    “Ахвяра” — той, хто патрапіў у касяк выпадкова, напр. ішоў за кіфірам, а яго забралі на Акрэсціна як удзельніка акцыі… Калі казаць пра тых, хто ідзе на рызыка свядома і трапляецца варта было б ужываць “пакутнік”, але ніяк не “ахвяра”. Ім жа не цэгла на галаву ўпала, хлопцаў за перакананні затрымалі, ці як?

  2. Раман (Apr 16, 2012:20:42)Адказаць

    mfront.net/dvuch-maladafrontaucau-zatrymali-u-metro.html
    вось тут, як затрымалі.