Сустракаем Алеся Макаева!

Сустракаем Алеся Макаева!

Сёння (панядзелак) а 19 гадзіне з турмы на Акрэсціна вызваляецца Алесь Макаеў, які адбыў 5 сутак арышту за малітву на Кастрычніцвай плошчы. Нагадаем, тады былі затрыманыя 7 вернікаў, большасць з якіх адпусцілі без складання пратакола. Аляксандра Кальянава пакаралі штрафам, а Алеся Макаева — адміністрацыйным арыштам. Заклікаем хрысціянскіх дэмакратаў сустрэць Алеся Макаева і павіншаваць яго з вызваленнем.

Падзяліцца:

Каментары