Сустракаем Мікалая Дземідзенку!

Сустракаем Мікалая Дземідзенку!

Намесьнік старшыні Маладога Фронту Мікалай Дземідзенка вызваляецца з ЦІПа на завулку Акрэсьціна заўтра ў 15.00 пасьля адбыцьця 7-суткавага адміністратыўнага арышту.

Нагадаем, Мікалай быў затрыманы 22 жніўня недалёка ад дома, дзе ён жыве. Затрымлівалі маладафронтаўца 7 амапаўцаў. Мікалая традыцыйна абвінавацілі ў нецэнзурнай лаянцы й незаконна арыштавалі на 7 сутак. Малады Фронт зьвязвае затрыманьне нашага сябра з тым, што 28 жніўня ў калёніі горада Глыбокае мусіў адбыцца суд над лідэрам арганізацыі Зьмітром Дашкевічам. Улады, відавочна, плянавалі ізаляваць Дземідзенку, каб не дапусьціць правядзеньня акцыяў салідарнасьці з Дашкевічам пад сьценамі турмы.

Падзяліцца:

Каментары