Сустракаем Цянюту, Палажанку й Яроменка!

Сустракаем Цянюту, Палажанку й Яроменка!

У пятніцу-суботу сустракаем арыштаваных паплечнікаў пасьля суткавага арышту. На дадзены момант яны адбываюць суткавы арышт у ізалятары па зав. Акрэсьціна ў Менску.

Гомель, Андруся Цянюту вызваляць ў пятніцу, 30 верасьня, а 16:00.

Менск, Насту Палажанку — у пятніцу, 30 верасьня, а 8:30.

Менск, Уладзімера Яроменка — у суботу , 1 кастрычніка, а 8:30 раніцы.

Нагадаем, 19 верасьня, у дваццатую гадавіну абвяшчэньня “Пагоні” і бчб-сьцяга дзяржаўнымі сымбалямі Беларусі ў Менску затрыманы маладафронтаўцы Наста Палажанка і Ўладзімер Яроменак. Маладыя людзі меліся вывесіць у горадзе некалькі нацыянальных сьцягоў, аднак былі затрыманыя супрацоўнікамі Цэнтральнага РАЎС.

Андрусь Цянюта быў затрыманы 20 верасня у Гомелі за распаўсюд улётак аб Народным сходзе.

Сустракаем!
г. Менск, зав. Акрэсьціна, 36.

Падзяліцца:

Каментары