Сустракаем Рамана Васільева!

Сустракаем Рамана Васільева!

Раман Васільеў нарэшце вызваляецца пасьля пятнаццацісуткавага адміністратыўнага арышту заўтра, 23 лістапада, роўна а 15 гадзіне. Малады Фронт сустракае свайго брата каля ІЧУ на завулку Акрэсьціна.

Запрашаем усіх далучыцца да сустрэчы.

Нагадаем, Раман Васільеў быў затрыманы пасьля акцыі “Кашачы пратэст, альбо рэвалюцыя пад валяр’янкай”. Маладафронтаўцы аблілі валяр’янкай пастамент помніка Леніну на плошчы Незалежнасьці. Уладзімер Яроменак быў затрыманы на месцы, Раман Васільеў — на два дні пазьней, каля пад’езду.

Падзяліцца:

Каментары