Сустракаем Рамана Васільева!

Сустракаем Рамана Васільева!

Актывіст “Маладога Фронту” Раман Васільеў вызваляецца з цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў на завулку Акрэсьціна, 36 пасьля адбыцьця 12-суткавага адміністратыўнага арышту заўтра ў 7.40 раніцы.

Нагадаем, маладафронтавец быў прэвентыўна ізаляваны напярэдадні візыта ў Беларусь прэм’ер-міністра Расейскай Федэрацыі Дзьмітрыя Мядзьведзева. Раман быў асуджаны на 12 сутак арышту. Такім чынам, агулам актывіст адседзеў 107 сутак   за бягучы год.

Падзяліцца:

Каментары