Сустракаем Уладзімера Яроменка!

Сустракаем Уладзімера Яроменка!

Заўтра, 21 лістапада, у 18.05 актывіст “Маладога Фронту” Уладзімер Яроменак вызваляецца пасьля 15-суткавага адміністратыўнага арышту.

“Малады Фронт” сустракае свайго сябра й паплечніка ля муроў ІЧУ на завулку Акрэсьціна. Запрашаем усіх жадаючых далучыцца да сустрэчы.

Нагадаем, Уладзь быў затрыманы на плошчы Незалежнасьці пад помнікам Леніну падчас арганізацыі акцыі “кашачы пратэст, альбо рэвалюцыя пад валяр’янкай”. Ягоны паплечнік Раман Васільеў быў затрыманы на два дні пазьней і таксама пакараны адміністратыўным арыштам тэрмінам на 15 сутак.

Сустракаем Уладзя, чакаем Рому!

Падзяліцца:

Каментары