Сустракаем Уладзіміра Яроменка!

Сустракаем Уладзіміра Яроменка!

Заўтра, 1 жніўня ў 7.40 раніцы вызваляецца маладафронтавец Уладзімір Яроменак. Актывіст адбываў 15-суткавы адміністратыўны арышт у цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на завулку Акрэсьціна.

Нагадаем, Уладзімір Яроменак быў затрыманы разам з Раманам Васільевым 17 ліпеня 2012 году напярэдадні візіта ў Менск прэм’ер-міністра Расейскай Федэрацыі Дзьмітрыя Мядзьведзева. У той жа дзень суд Кастрычніцкага раёну пакараў абодвух актывістаў арыштамі — Яроменак атрымаў 15 сутак, Васільеў — 12. Такім чынам, за апошні год Уладзімір Яроменак адбыў 81 сутак у якасьці адміністратыўна арыштаванага.

Падзяліцца:

Каментары