Сустракаем Зьмітра Крэмянецкага!

Сустракаем Зьмітра Крэмянецкага!

  Сёньня Зьміцер Крэмянецкі вызваляецца пасьля адміністрацыйнага арышту тэрмінам 5 сутак

Маладафронтавец быў затрыманы 27 кастрычніка каля 21 гадзіны, калі здаваў квіткі на цягнік Мёры-Менск. Сквапнасьць фраера згубіла.. Судзьдзя суду горада Мёры Грыгор’ева прысудзіла Зьмітру 5 сутак па артыкулу 17.1 (нецэнзурная лаянка). Падчас адбыцьця пакараньня актывіст трымаў сухую галадоўку й 30 кастрычніка быў шпіталізаваны пад канвоем, супрацоўнікі міліцыі прасядзелі побач з ложкам хлопца ў мёрскім шпіталі 2 сутак і 2 лістапада прывезлі яго назад ў РАУС.

Сустракаем байца! Віцебская вобласьць, г. Мёры, вул. Дзяржынскага, 19.

Падзяліцца:

Каментары