Сустракаем закладнікаў рэжыму!

Сустракаем закладнікаў рэжыму!

Сустрэньма грамадзкіх актывістаў пасьля адміністратыўных арыштаў! Будзьма салідарнымі! 

У чацьвер, 7 чэрвеня а 19:00  — у свой дзень народзінаў, пасьля 24 сутак арышту вызваліцца Раман Васільеў. Сустракаем яго ля сьценаў ізалятару па Акрэсьціна, 36 у Менску!

“Покуль ня зьедзе Пуцін, будзіце сядзець,” — пракамэнтавалі маладафронтаўцам бясконцыя арышты супрацоўнікі КДБ падчас допытаў у ЦІП. Не зразумелым застаецца, чаму Уладзімір Уладзіміравіч ці рэжым Лукашэнкі баіцца дваццацігадовых маладзёнаў.

Нагадаем, у Беларусі распачалася новая тактыка палітычных рэпрэсіяў — у дзень вызваленьня пасьля адміністрацыйнага аршыта на актывістаў, не вызваляючы, складаюць новы хлусьлівы адміністрацыйны пратакол і прыпісваюць новы тэрмін. Такім чынам да паўторных арыштаў прыцягнулі Мускага Міхаіла, Крэменецкага  Зміцера, Васільева Рамана, Дземідзенку Мікалая, Вінаградава Паўла, а таксама праваабаронцу Алега Волчака.

Нагадаем, у пятніцу 1 чэрвеня вызваліўся Мікола Дземідзенка. Наступным выйшаў Уладзімер Яроменак у суботу, 2 чэрвеня. За ім, у нядзелю, 3 чэрвеня вызваліўся Зьміцер Крэмянецкі.

Падзяліцца:

Каментары