Сустрэча з Алегам Хаменкам у Маладзечна

Сустрэча з Алегам Хаменкам у Маладзечна

29 чэрвеня (пятніца) ў Маладзечна адбудзецца творчая сустрэча з Алегам Хаменка, лідарам гурта ПАЛАЦ. 

Месца сустрэчы: Маладзечна, , вул. Чыстая, 26. Пачатак 18.30

У праграме: цікавая размова, акустычны канцэрт, конкурсы з падарункамі ад кампаніі «Рок-салідарнасць» і шмат іншага!

Уваход вольны!

Алег Хаменка — тэле-радыё вядучы, культуролаг, кампазітар, лідэр гурта «Палац», які быў утвораны ў 1987 годзе. Яшчэ ў 1993 годзе па выніках фэсту «Radio France International» гурт  патрапіў у дзясятку лепшых калектываў Усходняй Еўропы.

У 1994 былі першыя гастролі ў Германіі. У 1995 выйшаў у продаж першы альбом гурта. Сёння «Палац» мае шэсць паўнавартасных пласцінак.

«Палац» ўдзельнічаў і перамагаў у такіх фэстах як «Славянскі базар» (Беларусь), «Басовішча» (Польшча), «Tanz und Folkfest» (Германія), «Азія Даўысы» (Казахстан), «Рок-каранацыя» (Беларусь), «Краіна мрий» (Украіна), «Bela Music» (Беларусь).У розныя часы ў гурце «Палац» гралі Зміцер Вайцюшкевіч і Юры Выдронак.

Падзяліцца:

Каментары