Сустрэчы ў Кангрэсе ЗША ў падтрымку Змітра Дашкевіча

Сустрэчы ў Кангрэсе ЗША ў падтрымку Змітра Дашкевіча

26 ліпеня 2013 года у пятніцу сябры Згуртавання Беларускай
моладзі ў Амерыцы правялі мітынг у падтрымку Змітра Дашкевіча. Мітынг
адбыўся перад Беларускай Амбасадай. Таксама у гэты дзень адбыліся сустрэчы
у Кангрэсе ЗША, якія былі прымеркаваны да дня нараджэння Змітра Дашкевіча
(да 20 ліпеня).
Вераніка Спеталюн (ЗБМА, Вірджынія) Я была адным з арганізатараў  дэманстрацыі перад беларускай амбасадай. Мэтай было паказаць дыктатару Лукашэнку, што людзей, якіх ён пасадзіў у турму па палітычных матывах памятаюць  і іх падтрымліваюць. Вельмі прыемна бачыць, што многія кангрэсмены пры сустрэчах пазнаюць партрэты палітвязняў.

Вольга Фалько (ЗБМА, Нью Йорк): Большасць удзельнікаў дэманстраціі прыехалі у Вашынгтон з Нью Йорка. Гэта ад 4 да 5 гадзін часу дарогі і працоўны дзень. Кожны з нас свядома стараецца дапамагчы палітвязням і мінімальнае, што можна зрабіць-гэта ахвяраваць працоўным часам. Вельмі важна, каб інфармацыя аб ахвярах Лукашэнкі і яго памагатых была пастаянна на слыху тых, хто прымае палітычныя рашэнні ў ЗША, гэта дае шанец на тое, што міжнародны ціск і ўвага не дазволяць дыктатуры на поўныю моц здзекавацца з палітвязняў.

Юля Парамонава (ЗБМА, Паўднёвая Караліна): У гэтым годзе да дня нараджэння Змітра Дашкевіча Згуртаванне Беларускай Моладзі ў Амерыцы прымеркавала кампанію па рассылцы кангрэсменам інфармаціі аб палітвязнях, якія
знаходзяцца ў турмах Беларусі.  Рассылкай было ахоплена каля 60 кангрэсменаў. Такая праца неабходная для таго, каб амерыканскія палітыкі падтрымлівалі законапраекты накіраваныя на вызваленне палітвязняў на Беларусі.

На фота дэманстрацыя каля амбасады Беларусі

Сустрэча у офісе кангрэсмена Rush Holt (кандыдата ў губурнатары Нью Джэрсі)

Washington DC _ July  2013_24 ZBMA Washington DC _ July  2013_28 ZBMA Washington DC _ July  2013_30 ZBMA Washington DC _ July  2013-9  ZBMA

Падзяліцца:

Каментары