Дзясяткі графіці з патрабаваньнем вызваліць маладафронтаўца Артура Фінькевіча зьявіліся гэтай ноччу ў Менску.
Нагадаем, што разгляд справы аднаго з лідэраў Маладога Фронту адбудзецца ў чацьвер 4 траўня ў Першамайскім судзе сталіцы. 21-гадоваму хлопцу пагражае да 12 год турэмнага зьняволеньня.