Павіншуй палітвязьня з Днём народзінаў! 25 верасьня Алесь Бяляцкі адзначае дзень народзінаў, сьвята ён будзе сустракаць, верагодна, за кратамі.
4 жніўня затрыманы праваабаронца Алесь Бяляцкі. Яго абвінавачваюць у нявыплаце падаткаў у буйным памеры.
Алеся Бяляцкага, віцэ-прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека і кіраўніка праваабарончага цэнтра “Вясна”, затрымалі 4 жніўня каля 17.00 у раёне плошчы Перамогі ў Мінску. У той жа вечар у яго кватэры, на лецішчы і ў офісе цэнтра “Вясна” прайшлі ператрусы, пасля чаго затрыманага даставілі на допыт у дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю. Пасля допыту Бяляцкі быў узяты пад варту. 12 жніўня праваабаронцу абвінавацілі ва ўтойванні прыбыткаў у асабліва буйным памеры.
Праваабарончы цэнтр «Вясна», які ўзначальвае Бяляцкі, дзейнічае з 1998 года. У 1999 годзе ён быў зарэгістраваны як рэспубліканскае праваабарончае грамадскае аб’яднанне. У кастрычніку 2003 года «Вясну» ліквідавалі рашэннем Вярхоўнага суда. Прычынай ліквідацыі стаў удзел членаў арганізацыі ў назіранні за прэзідэнцкімі выбарамі 2001 года. У сакавіку 2004 года цэнтр «Вясна» быў прыняты ў склад Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека. Беларускія праваабаронцы тройчы спрабавалі зарэгістраваць арганізацыю, але беспаспяхова. У Беларусі праваабаронцы «Вясны» аказалі прававую і матэрыяльную дапамогу тысячам рэпрэсаваных.
Не магчыма казаць пра прававую дзяржаву, калі за кратамі знаходзяцца тыя, хто абараняў правы беларусаў.
Арышт праваабаронцы ў Беларусі — гэта выклік усёй грамадзянскай супольнасьці.
Свабоду Алесю Бяляцкаму!
Паштоўку альбо ліст Алесю Бяляцкаму даслаць можна па адрасе: 220030, г.Мінск, вул. Валадарскага, 2 СІЗА-1
Каментары