Свабоду палітвязьням! Рэзалюцыя Зьезду МФ

Свабоду палітвязьням! Рэзалюцыя Зьезду МФ

Малады Фронт патрабуе вызваленьня і рэабілітацыі ўсіх палітзняволеных. Акцэнтуем увагу на тым, што без патрабаваньня рэабілітацыі палітвязьняў, само па сабе патрабаваньне вызваліць палітвязьняў — толькі гандаль людзьмі: сёньня Лукашэнка прадасьць адных закладнікаў, заўтра набярэ іншых.

Мы канстатуем, што за апошнія тры гады сітуацыя у гэтай сферы толькі пагоршылася, нягледзячы на вызваленьне некаторых апанентаў улады. Цяпер назіраецца зьмена курса палітыкі Эўразьвяза ў дачыненьні да афіцыйных уладаў, мы перасьцерагаем эўрапейскіх палітыкаў ад гэтай памылкі. Разумеючы бесперспектыўнасьць спробаў паўздзейнічаць на палітыку дыктатара, мы пакідаем за сабой маральнае права заклікаць дэмакратычныя дзяржавы да эканамічных санкцый, пакуль нашыя паплечнікі ня будуць вызваленыя з турмаў.

Патрабуем неадкладнага вызваленьня і рэабілітацыі Эдуарда Лобава, Мікалая Аўтуховіча, Мікалая Статкевіча, Алеся Беляцкага, Мікалая Дзядка, Ігара Аліневіча, Яўгена Васьковіча, Арцёма Пракапенкі, Андрэя Гайдукова, ксяндза Уладзіслава Лазара, Васіля Парфянкова. Лічым неабходным заклікаць да іхняй рэабілітацыі, а таксама рэабілітацыі тых, хто пасля зняволення выйшаў на свабоду, але знаходзяцца на уліках і прэвентаўных наглядах, пазбаўленыя шэрагу грамадзянскіх і палітычных правоў, як Уладзь Яроменак, Зьміцер Дашкевіч, Павал Севярынец, Павал Вінаградаў і іншыя.

Рэзалюцыя VIII Зьезду Маладога Фронту, 26 кастрычніка 2013

Падзяліцца:

Каментары