Малады Фронт нагадаў мінчукам пра лёс Зьмітра Дашкевіча

Малады Фронт нагадаў мінчукам пра лёс Зьмітра Дашкевіча

21 ліпеня актывісты моладзевай арганізацыі “Малады Фронт” правялі невялікі пэрфоманс, адправіўшы ў палёт шарыкі з улёткамі пра Зьмітра Дашкевіча.

Каля 16.00 маладафронтаўцы, наляпіўшы на паветраныя шарыкі ўлёткі, адправілі ў палёт каля паўсотні паветраных шароў з патрабаваньнем вызваленьня палітвязьня і распавялі мінакам пра Зьмітра Дашкевіча. Варта адзначыць, што моладзь і людзі старэйшага ўзросту зацікавіліся акцыяй і выдаткавалі некалькі хвілінаў, каб прачытаць інфармацыю. Акцыя прайшла без затрыманьняў.

Як адзначае прэс-служба Маладога Фронту, акцыя была таксама прымеркавана да Дня нараджэньня лідэра арганізацыі, а таксама ў сувязі з заведзенай на яго крымінальнай справай.

Нагадаем, Зьміцер Дашкевіч быў затрыманы 18 сьнежні 2010 года і асуджаны на 2 гады пазбаўленьня волі. На днях стала вядома, што на яго заведзена яшчэ адна крымінальная справа за “невыкананне” турэмнага рэжыму.

Падзяліцца:

Каментары

  1. правакатор (Aug 03, 2012:22:19)Адказаць

    а гелевые шарики немогли купить?