Сьвята незалежнасьці на плошчы Незалежнасьці

Сьвята незалежнасьці на плошчы Незалежнасьці

27 ліпеня 1990 года была прынята Дэклярацыя аб Незалежнасьць Беларусі ад СССР, і хоць дэ-факта Беларусь сталася незалежнаю толькі 25 жніўня 1991 года, пасьля наданьня Дэклярацыі сілы Канстытуцыйнага закону, з 1991 па 1996 год 27 ліпеня адзначалася як Дзень Незалежнасьці Беларусі.

Бясспрэчна, што ў хуткім часе дата 27 ліпеня зойме сваё належнае месца ў сьвяточным календары Беларусі побач з такімі днямі як 25 сакавіка і 25 жніўня. Але пакуль сьвята 27 ліпеня было гвалтоўна вырвана з нашай гісторыі ілжывым рэфэрэндумам 1996 года, кожны сумленны чалавек стаіць перад абавязкам належнага шанаваньня гэтае даты.

Таму Малады Фронт заклікае адзначыць Сьвята незалежнасьці на плошчы Незалежнасьці: 27 ліпеня, перад самым пачаткам працоўнага дня – а 8:30 ранку зьбіраемся на плошчы каля былога парляманту, які абвяшчаў незалежнасьць Беларусі, і ўздымаем нацыянальныя сьцягі. Хто ня мае Бел-чырвона-белага сьцяга, той атрымае яго ад арганізатараў на самой акцыі.

Тых, хто ня здолее прыйсьці на акцыю заклікаем уздымаць пад-над Беларусьсю Бел-чырвона-белыя сьцягі, фатаграфавацца зь імі і выкладаць у сацыяльныя сеткі з хэштэгам #сьвятанезалежнасьці

Сустракаемся 27 ліпеня, а 8:30 ранку: на плошчы Незалежнасьці –  #сьвятанезалежнасьці!

Падзяліцца:

Каментары