Сьвяткуем Дзень Волі на плошчы і ў кавярнях!

Сьвяткуем Дзень Волі на плошчы і ў кавярнях!

Малады Фронт заклікае ўсіх беларусаў прыняць удзел у мірным мітынгу 25 сакавіка, які пачнецца 25 сакавіка а 18-й гадзіне на пляцоўцы перад Акадэміяй Навук.

Дзень Волі — найважнейшае нацыянальнае сьвята, яго сьвяткуюць беларусы ўва ўсім сьвеце.

Выйсьці на мітынг сёньня — гэта сьмелы і патрэбны крок. Тым ня менш, мы заклікаем беларусаў сьвяткаваць Дзень Волі ня толькі на мітынгу — кожны можа пайсьці ў адну з кавярняў у цэнтры Менска, запрасіць блізкіх і сяброў, паставіць на стол маленькі бел-чырвона-белы сьцяжок і замовіць любімыя беларускія песьні. Нягледзячы на рэпрэсіі і перасьлед усяго нацыянальнага, нам важна страваць у беларускай сталіцы атмасфэру нашага сапраўднага сьвята!

Улады зрабілі ўсё, каб гэтае сьвята сьвятам ня было. Нашыя паплечнікі сёньня ў турмах, але, тысячы беларусаў у цэнтры Менска, які будуць адзначаць Дзень Волі — нашая агульная перамога, наш адказ на рэпрэсіі і перасьлед.

Падзяліцца:

Каментары

  1. Total White Rus (Mar 18, 2012:10:36)Адказаць

    “кожны можа пайсьці ў адну з кавярняў у цэнтры Менска”. А 25 сакавіка ў 19.00 кожны можа пайсьці ў клюб “Re:Public” (ля ст. м. Кунцаўшчына) на канцэрт караля эўрапейскага рэгей “VavaMuffin” і беларускага фольк-гурта “Гаротніца”.