“Svobodne Belorusko” віншуе Малады Фронт з 15-годзьдзем

09.09.2012:11:04
0
875
Навіны
“Svobodne Belorusko” віншуе Малады Фронт з 15-годзьдзем

Шаноўны Малады Фронт, дарагія Маладафрантоўцы!
У гэтыя дні вы адзначаеце 15-годзьдзе вашай арганізацыі. Гэтыя 15 гадоў былі поўныя надзеяў, энтузіязму, барацьбы за свабоду, фарміраваньня сяброўскіх адносін і мацаваньня культурных традыцый.

Мы вельмі цэнім вашую энергічную працу. Малады Фронт быў прыкладам для нас, калі мы ў Празе заснавалі нашу арганізацыю “Вольная Беларусь”. Няўмольная рэспектабельная праца, якую вы робіце ў сваёй краіне, была для нас натхненьнем і доказам таго, што маладыя людзі могуць пасьпяхова ўплываць ў сваёй краіне.

У складаным часе 2007 г. мы ўвайшлі з вамі ў прамой кантакт і стварылі супрацоўніцтва з вамі. Мы ганарымся тым, што мы дапамаглі зарэгістраваць Малады Фронт у Чэшскай Рэспубліцы. Асабістыя сустрэчы з сябрамі Маладога фронту нам дадалі новай энергіі й натхнілі нас у нашай працы. Энтузіязм, самаадданасьць і чыстыя сэрцы маладых беларусаў і беларусак выклікалі ў нас захапленьне й запэўнілі нас, што тое, што мы робім, мае сэнс.  Той факт, што мы можам з Чэхіі дапамагаць вашай цудоўнай краіне і гордаму народу, напаўняе нас шчасьцем і ўпэўненасьцю, што разам мы робім добрую справу.

Жадаем вам вялікіх посьпехаў у будучыні. Мы, разам з вамі, спадзяемся, што праз наступных 15 гадоў вы будзеце сьвяткаваць 30 — юбілей Маладога Фронту ў свабоднай краіне. Беларусь заслугоўвае свабоды і таму ей патрэбны Малады Фронт — менавіта вы з’яўляецеся надзеяй і будучынай свайго народу. Будзьце свядомыя гэтага й працягвайце сваю дзейнасць. Ведайце, што мы ўвесь час думаем пра тых сябраў вашай арганізацыі, якія цяпер не могуць сьвяткаваць разам з вамі, таму што дыктатарскі рэжым ўтрымлівае іх ў турмах. Увесь час думаем пра Зьмітра Дашкевіча й Эдуарда Лобава ды Яўгена Васьковіча, якія цяпер пакутуюць ў турме. У мінулым мы гэтак жа не забывалі пра Паўла Севярынца і таксама цяпер не запускаем яго з вачэй.

Памятаеце, што вы не самотныя. У Еўропе, тут, у Чэшскай Рэспубліцы, маеце шмат сяброў, якія заўсёды будуць вам дапамагаць і заўсёды будуць вас вітаць з распасцёртымі абдымкамі у вольным сьвеце
Вы з’яўляецеся будучыняй Беларусі!

Жыве Беларусь!

Вольная Беларусь — Чэхія

http://www.svobodnebelorusko.cz/

Падзяліцца:

Каментары