Свята 25 жніўня з малітваю

Свята 25 жніўня з малітваю

Увечары 25 жніўня сваякі  і сябры палітвязняў правялі невялічкае шэсце па цэнтры Менска.

Жанчыны, апрануўшы бел-чырвона-белыя шалікі прайшлі цэнтральным прашпэктам да Чырвонага касцёла, дзе правялі традыцыйную малітву.

Перад малітваю была затрымана Ніна Багінская, якая ішла па плошчы Незалежнасці з узнятым бел-чырвона-белым сцягам. Міліцыя затрымала сп. Багінскую на 3 гадзіны для высвятлення асобы.

 

Падзяліцца:

Каментары