“СЫХОДЗЬ!” — зь літарай “З”. На судзе не пераблытайце!

“СЫХОДЗЬ!” — зь літарай “З”. На судзе не пераблытайце!

Раману Васільеву далі другі штраф за графіці “Саша сыходзь” у памеры 492 тысяч рублёў ды абавязалі пакрыць судовыя выдаткі пемерам 52 тысяч рублёў.

Як сказаў ісьцец ад ЖКГ, надпіс “Саша, сыходзь!” на фасадзе будынку дома быта “Рамонак” г. Жодзіна працавітыя супрацоўнікі ЖКГ зафарбоўвалі ўдваіх ажно напрацягу 6 гадзін.

У мінулым іску было пазначана, што Раман нанёс адзін надпіс “Саша сыходь” (без літары “з”), але зазначалася аб спагнаньні шкоды, нанесенай некалькімі надпісамі.

Пазьней, з-за абурэньняў Рамана жыльлёва-камунальная гаспадарка горада прызнала слова “сыходь” без літары “з” памылковым і напісала судзьдзе хадатайства аб скасаваньні апіскі (гл. здымак ніжэй), з выпраўленьнем арфаграфічнай памылкі на правільнае беларускае “сыходзь”.

“У судзе я казаў, што надпіс даказаны толькі адзін, а патрабуюць зь мяне за ўсе. Прадстаўнік ЖКГ зазначыў, што гэта ўсё па адным надпісы, проста апіска ў іску, — апавядае маладафронтавец Раман Васільеў. — На самой справе апынулася што яны палічылі расходы за 4 надпісы, зараз пералічылі і штраф складае ўжо 492,5 тысяч рублёў”

Пасьля суду зьявілася другое хадатайства аб памяньшэньні сумы іска з 1 048 887 рублёў, да 492 484 рублёў з-за таго што “сталі вядомыя новые абставіны па справе”. (гл. калькуляцыю ніжэй) “На самой справе новага нічога не было, проста спачатку палічылі за 4 надпісы — “выпадкова”, як мне паведаміла прадстаўніца ЖКГ. Як я лічу, яны проста думалі, што я ня буду спрачацца і выплачу ўсю суму,” — пракамэнтаваў Раман Васільеў.

Нагадаем, раней Раман аплаціў штраф 1 050 000 рублёў за графіці “Саша, сыходзь” на Доме быта ў Жодзіна. У чэрвені па іску ад жыльлёва-каманульнай гаспадаркі горада ад хлопца патрабавалі аплаціць яшчэ раз 1 048 887 рублёў.

Падзяліцца:

Каментары