Шчыра запрашаем на суботнік 22 кастрычніка!

Шчыра запрашаем на суботнік 22 кастрычніка!

У суботу 22 кастрычніка запрашаем прыняць удзел у аўтаномных суботніках па ўсёй краіне: выязджайце ў лясы, на старыя могілкі, на гістарычныя месцы — ПАЧЫНАЕМ НАВОДЗІЦЬ У КРАІНЕ ПАРАДАК!

“Хлопцы, беражыце лясы: яны нам яшчэ спатрэбяцца!” — так казаў згодна старому заходнебеларускаму анекдоту былы “лясны брат” на сельскім сходзе датычна глабальных экалагічных праблемаў. Што ж, цяжка не пагадзіцца.

Што патрэбна для ўдалага суботніка?

1) Вызначыць месца — сатрыя могілкі, прыгарадны лес, гістарчыная сядзіба і г.д. Наяўнасць транспарту натуральна пашырае выбар.

2) Паклікаць знаёмых — неабавязкова чальцоў арганізацыі, нават лепш, калі гэта будзе палітычна незаангажаваная моладзь. (пісьмовыя запрашэнні паводле макетаў, выкладзеных у артыкуле можна даслаць вядомым сілавікам, функцыянерам БРСМ, іншым “агалдзелым” лукашыстам). Запрашаць лепш на месца збору, з якога людзі ўжо разам вырушаць на вызначаны пункт.

3) Узяць з сабой мяхі для смецця, па жаданні: грабля, ганучкі (працерці помнікі, напрыклад), знічкі (заставіць ля памятнага месца), фотаапарат.

4) Распавесьці сьвету пра сябе. Адзняць працэс на фота, даслаць на press.mfront@gmail.com. Усім падзякаваць. Пра вашую справу даведаюцца паплечнікі, аднадумцы ды не толькі. Гэта будзе стымулам для іншых пачынаць прыбіраць смецце з вуліцаў.

Мы мусім наводзіць парадак у сваім розуме, нашым горадзе, роднай краіне!

Падзяліцца:

Каментары

  1. Вінцук Вячорка (Oct 18, 2011:00:20)Адказаць

    Хлопцы-дзяўчаты, “суботнік” — гэта савецкае слова і савецкая зьява: рабская праца. Тое, што вы плянуеце, па-нашаму называецца ТАЛАКА.