Шэсце на “Чарнобыльскі Шлях” дазволілі

Шэсце на “Чарнобыльскі Шлях” дазволілі

   Сёння раніцай, сябры аргкамітэту наведалі Менгарвыканкам

   Як  і чакалась, выклікалі іх туды з нагоды паданай заяўкі на мерапрыемства 26 красавіка, улады вырашылі не ісці на канфлікт і не сталі замінаць арганізатарам, пагадзіўшыся на ўсе ўмовы.

26 красавіка пройдзе акцыя прымеркаваная да гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС (ЧАЭС) у 1986 годзе. Збор на пляцоўцы каля будынка Нацыянальнай акадэміі навук з 18:00 да 18:30. Потым адбудзецца шэсьце па вуліцы Сурганава да парку Дружбы народаў, дзе з 19:30 да 20:30 пройдзе жалобны мітынг. На заканчэньне акцыі яе ўдзельнікі пройдуць да Чарнобыльскай капліцы, дзе запаляць зьнічкі і пакладуць кветкі ў памяць аб ахвярах трагедыі.

Падзяліцца:

Каментары