Шэсце ў Лошыцы 6 лістапада — дазволілі

Шэсце ў Лошыцы 6 лістапада — дазволілі

Кансерватыўна-хрысціянская партыя БНФ атрымала дазвол ад Мінгарвыканкама на прявядзенне мемарыяльнага шэсця ў Лошыцы 6 лістапада.

Збор удзельнікаў запланаваны а 12:00 ля Палаца культуры «Лошыцкі» (вуліца Маякоўскага, 129). Затым адбудзецца шэсце да месца пахавання ахвяраў сталінскіх рэпрэсій у лошыцкім яры, дзе а 13-й гадзіне пройдзе мітынг.

Шэсце ў Лошыцы на «Дзяды» — традыцыйная акцыя памяці продкаў, якую Кансерватыўна-хрысціянская партыя БНФ праводзіць каля дваццаці гадоў. «Дзяды» ў Лошыцы штогод адбываюцца пасля масавага шэсця да месца пахавання ахвяраў сталінскіх рэпрэсій у Курапатах.

Як паведаміў адзін з лідараў партыі Валеры Буйвал, сёлетняе шэсце і мітынг у Лошыцы пройдуць паводле сталай традыцыі: з транспарантамі, бел-чырвона-белымі сцягамі, кветкамі і сьвечкамі.

http://www.svaboda.org

Падзяліцца:

Каментары