Штраф 24 б.в. за распаўсюд улётак “Ігнор-2012”

Штраф 24 б.в. за распаўсюд улётак “Ігнор-2012”

Сёння, 4 ліпеня, адбылося паседжанне ў судзе горада Віцебска, у якім разглядалася справа затрыманага 3 ліпеня падчас распаўсюду ўлётак з заклікам байкатаваць парламентскія “выбары” маладафронтаўца Яўгена Гуцалава.Актывіста звінавацілі ў нецэнзурнай лаянцы і непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі, судовае паседжанне прайшло ў зачыненым рэжыме. У выніку Яўген атрымаў 2 штрафы па 12 базавых велічыняў (агулам 2.4 млн. б.р.)

Нагадаем, 3 ліпеня Яўгена Гуцалава затрымалі каля ЗАГСу і даставілі ў РАУС.

Маладафронтаўцы падчас кампаніі “Ігнор-2012” заклікаюць ігнараваць і байкатаваць парлямэнцкія выбары.

Падзяліцца:

Каментары