Шулейко Наста атрымала штраф 20 б.в.

Шулейко Наста атрымала штраф 20 б.в.

Сёння, 12 красавіка, у судзе Ленінскага раёну актывістку Маладога Фронту Шулейко Насту, разам з моладзевым актывістам Юрасём Ходасом прызналі вінаватымі ў лаянцы матам у грамадскім месцы, прызначылі пакаранне ў выглядзе адміністрацыйных штрафаў памерам 20 і 15 базавых велячынь, адпаведна.

Працэс прайшоў у абедзеным перарынку, прэдварыцельна з будынку вывелі ўсіх хто прыйшоў падтрымаць актывістаў, па сутнасці працэс прайшоў у закрытым рэжыме. Маладыя людзі былі затрыманыя ўчора каля будынку Дома Афіцэраў, за некалькі хвілінаў да адкрыцця мемарыялу памяці ахвярам тэракту 11 красавіка 2011 году.
«Нам нічога не тлумачылі, а проста ўзялі пад локці і заштурхалі ў сумнавядомы сіні мікрааўтобус. Мы спрабавалі пытацца, за што, але нам адказалі: вы самі ведаеце, за што вас затрымалі. Затым склалі пратаколы паводле артыкула Адміністрацыйнага кодэксу 17.1, што, нібыта мы брыдкасловілі. Адзін зь іх, які быў там, відаць, галоўным і назваўся Аляксандрам, сказаў, што нас затрымалі для таго, каб падчас адкрыцьця мэмарыяльнага знаку мы «ня зьдзейсьнілі свае правакацыі” — тлумачыць маладафронтаўка.

Ноч маладых людзей трымале ў ГОМе Ленінскага раёну, дзе было вельмі брудна і халодна, адсутнічалі спальныя месцы, супрацоўнікі міліцыі парашулі закон яшчэ і тым, што адмаўлялі ў базавых правах — не дазвалялі піць і нават не выводзілі ў прыбіральню.

Маладзёны збіраюцца пісаць скаргі на незаконны прысуд і на парушэнні іх правоў падчас затрымання ды ўтрымання пад вартай.

Як паведамляе рэсурс charter97.org, маладым людзям не павярнулі іх асабістыя рэчы ў ГОМе, дзе сканфіскавалі ўчора, падтлумачыўшы, што іх забралі людзі з КДБ.

Падзяліцца:

Каментары