• Вызвалены Міхась Мускі й Алесь Макаеў (дадалося фота)

    Вызвалены Міхась Мускі й Алесь Макаеў (дадалося фота)

    Cёньня ўвечары адбылася сустрэча грамадскіх актывістаў, у тым ліку маладафронтаўцаў, што былі асуджаныя за малітву й зьнічкі ў гадавіну апошніх прэзідэнцкіх “выбараў”, якія, як вядома, скончыліся брутальным разгонам дэманстрацыі шматтысячнага натоўпу неабыякавых грамадзянаў нашай краіны.

    На волю сёньня выйшлі: лідэр прадпрымальніцкага руху Алесь Макаеў, маладафронтавец Міхась Мускі й яшчэ трое пакараных адміністратыўнымі арыштамі ў 10 сутак пасьля падзей 19 сьнежня ля Чырвонага Касьцёлу. Вызваленых сустракалі воклічамі “Жыве Беларусь!” і “Слава героям!”, а таксама навагоднімі падарункамі й прысмакамі каля 15 чалавек, сярод якіх былі й тыя, што атрымалі меншыя адміністратыўныя арышты за 19 чысло ці штрафы. Далей

  • Яроменак і Парфянкоў галадаюць на “сутках”

    Яроменак і Парфянкоў галадаюць на “сутках”

    Сёньня падчас сустрэчы пасьля арышту першых арыштаваных за акцыю 19 сьнежня, маладафронтаўцы даведаліся, што Уладзімер Яроменак трымае галадоўку.

    Аб гэтым юнак сам выкрыкнуў паплечнікам з вакна ізалятара па завулку Акрэсьціна ў Менску. Далей

  • Дзед выклікае на бой мянтоў, што пазьдзекваліся з унука

    Дзед выклікае на бой мянтоў, што пазьдзекваліся з унука

    28.12.2011
    2
    1 469
    ,

    — Я выклікаю ўсіх гэтых знешне чалавекападобных істот, што затрымлівалі і зьдзекваліся з майго унука на паедынак. Калі ў іх засталося хоць штосьці мужчынскага ці чалавечага, то няхай адгукнуцца і выйдуць па-аднаму тварам у твар.

    А Бог вырашыць, на чыім баку праўда – напісаў Лявон Карповіч, жыхар вёскі Лунна, ягоны ўнук Мікіта быў затрыманы 19 студзення ля Чырвонага Касцёла падчас акцыі салідарнасці з палітзняволенымі.

    Лявон Карповіч запісаў расповед унука і папрасіў мяне распаўсюдзіць яго, што я і раблю. Далей распавядае 15-гадовы Мікіта:

    Далей

  • У Менску адбылася акцыя “Memento FEMEN!”

    У Менску адбылася акцыя “Memento FEMEN!”

    Расьцяжка з такім заклікам зьявілася ў пятніцу ў Менску. Гэтае пасланьне актывісткі FEMEN прасілі перадаць беларускаму КДБ.

    У пятніцу ў Менску актывістамі Маладога Фронту і кампаніі “Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку” былі вывешаны першыя банэры з надпісамі”Memento FEMEN!” і “Хопіць здеквацца над жанчыНАМІ!”

    Далей

  • Бабруйск: За запаленыя свечкі – 700 тысяч штрафу

    Бабруйск: За запаленыя свечкі – 700 тысяч штрафу

    2 снежня суддзя Таццяна Тарабуева вынесла вырак па справе затрыманых за запаленыя свечкі чацвярых бабруйчан. Арцёму Мархасёву, Алене і Дзмітрыю Тоўсцікам, Марыне Івановай прысудзілі сплаціць па 20 базавых велічынь ці па 700 тысяч беларускіх рублёў. Маладых людзей прызналі вінватымі ў парушэнні закона “Аб масавых мерапрыемствах”.

    На агучванне прысуду здолеў прыйсці толькі Арцём Мархасёў, бо ў Марыны Івановай і Алены Тоўсцік зараз хварэюць дзеці, а месцазнаходжанне Дзмітрыя Тоўсціка дасюль невядомае. Далей

  • Гадавіна Плошчы. Гісторыя паўтараецца

    Гадавіна Плошчы. Гісторыя паўтараецца

    21.12.2011
    1
    1 381
    ,

    Гадавіна Плошчы 19 сьнежня выдалася надзвычай жорсткай. Грамадзкая супольнасьць імкнулася без маштабовых акцыяў адзначыць угодкі масавых арыштаў. Але з боку рэжыму на гэтую мінімальную актыўнасьць грамадзтва былі кінуты да жаху паскудныя мэтады й сродкі.

    Зьнічкі на плошчы Незалежнасьці ды ў іншых месцах праспэкту Менска пачалі зьяўляцца яшчэ зраніцы. Бліжэй да вечару пачаўся жах: многіх, хто проста гуляў па гораду, затрымалі. Супрацоўнікі спэцслужбаў білі удзельнікаў акцыі ледзь не на прыступках Чырвонага касьцёлу. Далей

  • Вячеслав Дианов: «Зажженная свеча 19 декабря – это свет в конце туннеля» (интервью)

    Вячеслав Дианов: «Зажженная свеча 19 декабря – это свет в конце туннеля» (интервью)

    В годовщину печальной «плошчы», в понедельник 19 декабря, «Малады фронт» и РЧСС (Революция через социальные сети) призвали белорусов оставить свечи  от Академии Наук до пл.Незалежности и с 19 до 20 часов стоять с зажженными свечами в знак памяти жертв событий годичной давности.

    В чем задумка акции, к чему готовиться участникам протеста, – на эти и другие вопросы сайту «Народные новости» ответил лидер РЧСС Вячеслав Дианов. Далей

  • Павал Вінаградаў: “Я запалю свячу а 19 на праспекце Незалежнасці”

    Павал Вінаградаў: “Я запалю свячу а 19 на праспекце Незалежнасці”

    Палітвязень Павал Вінаградаў паведаміў пра свой намер выйсці 19 снежня на Плошчу і выказаць сваю салідарнасць з падзеямі мінулага году. Падтрымаць беларусаў, падтрымаць палітвязняў.

    Павел Вінаградаў таксама прынясе зніч, каб нагадаць “людзям у гэтай краіне”, “як у нас скралі выбары”. Ён не бачыць неабходнасці ў масавых акцыях, паколькі ў гэты дзень і так шмат хто пацярпеў. Далей